Лінус Югансан
швэдзкі хакеіст
Лінус Югансан (па-швэдзку: Linus Johansson; нар. 30 лістапада 1992 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Фэр’естад».
Лінус Югансан | ||
---|---|---|
Рост | 191 см[1] | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік, нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1992[2][1] (32 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Фэр’естад | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьЗапачаткаваў кар’еру ў клюбе «Троя-Юнгбю». Пасьля абараняў колеры невялікіх клюбаў з ЗША і роднай Швэцыі. У 2014 годзе прыяднаўся да нарвэскага «Сторгамару», дзе замацаваўся ў складзе. Па сэзоне быў заўважаны на радзіме, дзе далучыўся да «Оскарсгамну» з другога дывізіёну. Нарэшце, у 2016 годзе склаў працоўную дамову з клюбам «Юргордэн», дэбютаваўшы зь ім у Швэдзкай хакейнай лізе. У сталічным клюбе згуляў два сэзоны, пасьля чаго прыяднаўся да «Фэр’естаду». Сэзон 2020—2021 гадоў правёў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, абараняючы колеры «Сочы» і «Нафтахіміка». Пасьля вярнуўся ў «Фэр’естад».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45159/sweden — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б в г Elite Prospects (анг.) — 1999.