Лінарцішкі

вёска ў Абельскім старостве Ракішкаўскага раёну Панявескага павету Летувы

Лінарцішкі, Лінартышкі (лет. Linartiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Крэўны. Уваходзяць у склад Абельскага староства Ракішкаўскага раёну Панявескага павету.

Лінарцішкі
лац. Linarciški
лет. Linartiškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Ракішкаўскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°58′26.400″ пн. ш. 25°57′25.200″ у. д. / 55.974° пн. ш. 25.957° у. д. / 55.974; 25.957Каардынаты: 55°58′26.400″ пн. ш. 25°57′25.200″ у. д. / 55.974° пн. ш. 25.957° у. д. / 55.974; 25.957
Лінарцішкі на мапе Летувы
Лінарцішкі
Лінарцішкі
Лінарцішкі

Леанард, Ленарт або Лінэрт (Leonard, Lennart, Lienert) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку XX ст. засьценак Лінартышкі ўваходзіў у склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 7 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1053.
  2. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 189.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 229.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 223.