Лівікаўская карэльская мова
Лі́вікаўская карэ́льская мова (альбо лі́ві-карэ́льская, лі́вікаўская, алонецка-карэ́льская) — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-валжанскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў лівікі. Часта разам з уласнакарэльскай, людзікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, лівікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
Лівікаўская карэльская мова | |
livgiläine karjalan kieli | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | поўдзень Карэліі |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 19 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | Рэспубліцы Карэлія[2] мова нацыянальнае меншасьці |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і карэльскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | olo |
SIL | olo |
На лівікаўскай карэльскай мове размаўляюць пераважна на поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне ўзьбярэжжа Ладаскага возера — на тэрыторыі Алонецкага, Піткяранцкага, Пражынскага і Суаярвскага раёнаў.
Агульная характарыстыка
рэдагавацьПісьмовасьць
рэдагавацьЛівікаўская карэльская мова зьяўляецца першай сярод карэльскіх моваў, для якой было зафіксавана ўжываньне пісьмовасьці. Гэты тэкст уяўляе сабой замову ад нячысьцікаў, што запісана кірылічным тэкстам на наўгародзкай берасьцяной грамаце № 292, якая датуецца ХІІІ стагодзьдзем
Сучасны выгляд лівікаўскага карэльскага альфабэту.
A a | B b | Č č | D d | Ǯ ǯ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ' |
Дыялекты
рэдагавацьЛівікаўская карэльская мова падзяляецца на 8 гаворак: віцельскую, вядлозерскую, коткацьярвскую, некульскую, рыпушкальскую, салмінскую, сямозерскую і тулемаярвскую.
Грамадзкае жыцьцё
рэдагавацьПаводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[4].
На лівікаўскай карэльскай мове выходзіць ґазэта Oma Mua.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Livvi-Karelian. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue (анг.)
- ^ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия (анг.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію карэльскай мовай |
- Sanakirju-Словарь-Sanakirja (рас.), (фін.) — карэльска-расейска-фінскі слоўнік
- Партал «Фіна-вугорскія бібліятэкі Расеі». Электронная калекцыя выданьняў карельскай мовай (рас.)