Лібэрацкі край
Лібэрацкі край (па-чэску: Liberecký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэскай рэспублікі. Месьціцца на тэрыторыі гістарычнай вобласьці Багемія. На поўначы край мяжуе зь Нямеччынай (працягласьць мяжы складае 20 км) і Польшчай (працягласьць мяжы складае 130 км), на ўсходзе й паўднёвым усходзе мяжуе з Кралёваградэцкім краем, на поўдні — зь Сярэднечэскім краем і на захадзе — з Усьцецкім краем. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца места Лібэрац. Край складаецца з 4 адміністрацыйных раёнаў.
Лібэрацкі край | |
Liberecký kraj | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Чэхія |
Статус | край |
Уваходзіць у | Багемія |
Адміністрацыйны цэнтар | Лібэрац |
Улучае | 4 адміністрацыйныя раёны |
Дата ўтварэньня | 19 сьнежня 2000[1] |
Гетман | Марцін Пута |
Афіцыйныя мовы | чэская |
Насельніцтва (2013) | 438 594[2] |
Шчыльнасьць | 139 чал./км² |
Плошча | 3163 км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 1435 м 555 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | CZ-LI |
Код аўтам. нумароў | L |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛібэрацкі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў