Ляхі (Уладзімерская вобласьць)
Ляхі — вёска ў Мелянкоўскім раёне Ўладзімерскай вобласьці, цэнтар сельскага селішча.
Ляхі | |
Першыя згадкі: | 1629 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Уладзімерская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Мелянкоўскі |
Сельскае селішча: | Ляхаўскае |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 49247 |
Паштовы індэкс: | 602144 |
Нумарны знак: | 33 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°20′10″ пн. ш. 41°55′30″ у. д. / 55.33611° пн. ш. 41.925° у. д.Каардынаты: 55°20′10″ пн. ш. 41°55′30″ у. д. / 55.33611° пн. ш. 41.925° у. д. |
Ляхі |
Геаграфія
рэдагавацьВёска разьмешчана ва ўсходняй частцы Мяшчорской нізіны, на рацэ Ацэ. Па аўтадарозе за 38 км ад Мурама, і за 18 км ад раённага цэнтру Мелянкі.
Гісторыя
рэдагавацьАфіцыйна не вядома, адкуль пайшла назва. Існуе дзьве вэрсіі, абедзьве заснаваныя на аповядах мясцовых жыхароў:
- Першая запісаная ў мурамскім музэі ад апальшчыка, селяніна в. Чарноўскае Вацкага павету Ніжагародзкай вобласьці, каля 65 гадоў, 23 лістапада 1973 г.:
У спрадвечныя часы жыў на беразе Акі заліхвацкі «хвацкі» добры хлапец, і зьяжджаліся да яго часта на гулянкі такія жа як ён «хвацкія» хлопцы. Аднойчы яны вырашылі не разьяжджацца больш, а так і асесьці на гэтым месцы, ператварыўшы яго ў разбойніцкае гняздо. Заснаваную вёску назвалі ў гонар сябе «Ляхі». Ляхаўскіх сялян завуць «кашатнікі», бо да рэвалюцыі яны займаліся лоўляй котак і здачай іх на скуркі.
- Другая вэрсія запісаная ў Мураме ў ПАТП па аповядзе ляхаўскага селяніна каля 50 гадоў 15 сьнежня 1993 г. Паводле яе назва вёскі пайшла ад таго, што ў сярэднія стагодзьдзі тут жылі палякі — гэта значыць «ляхі». Магчыма яны былі сілком высланыя з тэрыторыі Літвы (Беларусі) або Польшчы, і пераселеныя сюды. Гэтая вэрсія пацьвярджаецца наяўнасьцю іншых селішчаў з назвамі тыпу Панава, Панаўскі.
З 1929 па 1963 год вёска зьяўлялася цэнтрам раёну.
Адміністрацыйны склад
рэдагавацьУ склад Ляхаўскага сельскага селішча ўваходзяць 27 населеных пунктаў:
- Адзіно, Вялікая Сала, Венядзееўка, Верхазёр’е, Высокава, Грыгарава, Дзераўнішчы, Домніна, Дубцы, Казьнева, Корыкава, Крутая, Лявенда, Левяндзянскі, Ляхі, Панава, Панаўскі, Саўкова, Селіна, Слаўцава, Старынкі, Сьцяпанькова, Толсьцікава, Урюсева, Фурсава, Чарнічанка.
Эканоміка
рэдагавацьУ вёсцы прысутнічае буйное прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасьці — ТАА «Адраджэньне». Асноўным кірункам працы прадпрыемства зьяўляецца лазапляценьне. Прадпрыемства адзначана на 4-й Усерасейскай выставе «Купляйце расейскае». ТАА «Адраджэньне» ўзнагароджана мэдалём «Залаты Сірын».
Славутасьці
рэдагавацьУ вёсцы разьмешчаная Царква Спасу Нерукатворнага. Царква заснаваная ў 1802 годзе. У пэрыяд з 30-х па 90-я ў будынку царквы разьмяшчаліся спачатку электрастанцыя, затым запалкавая фабрыка, а ў наступстве пажарнае дэпо. 1991—1994 — капітальная рэканструкцыя, з 1994 г. — дзейсная царква.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт адміністрацыі Мелянкоўскага раёну
- Вёска Ляхі, Царква Спасу Нерукатворнага
- На сайце «Віртуальны Ўладзімер»
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |