Лясная соня
Лясная соня (Dryomys nitedula) — від сысуноў сямейства соневых (Gliridae).
Лясная соня | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Соневыя (Gliridae) |
Род | Dryomys |
Від | Лясная соня |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dryomys nitedula (Pallas, 1778) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 80–130 мм, даўжыня хваста 60–113 мм, вага 18–34 г. Верх шаравата-карычневы або жаўтлява-карычневы. Ніз жаўтлява-белы або белы. Чорная паласа атачае вока і цягнецца да маленькага вушка. Вусы ўтвараюць густы пучок даўжынёй каля 10 мм. Хвост пухнаты.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Швайцарыі да Манголіі і Гімалаяў; на вышынях да 2300 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы шыракалістыя, зьмешаныя, іглічныя і карлікавыя горныя лясы. Сустракаецца таксама ў скалістых раёнах, вечназялёных хмызьняках. Лясная соня высока драўняная. Яны валодаюць здольнасьцю лазіць з вялікім спрытам, а таксама могуць скакаць з галінкі на галінку да 2 м. Большая частка іх рацыёну складаецца з вусякоў, але яны таксама ядуць пупышкі, лісьце, насеньне. Яны вядуць амаль выключна начны лад жыцьця. Яны праводзяць дзень у сфэрычных гнёздах, якія будуюць у дуплах дрэў і часта ў гнездавых скрынях, але таксама ў старых птушыных гнёздах або расколінах скал, а таксама свабодна сярод расьліннасьці. Размнажэньне ва Усходняй Еўропе ў асноўным адбываецца з красавіка па чэрвень. Вывадак складаецца з 2–6, звычайна 4 дзіцянятаў. Звычайна жывёлы жывуць у дзікай прыродзе каля 2 гадоў, максімум больш за 4 гады. На поўначы арэала жывёлы ўпадаюць у спячку з кастрычніка па красавік, у раёнах з больш спрыяльным кліматам працягласьць значна карацей; у Ізраілі таксама можа цалкам адсутнічаць.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Batsaikhan, N., Kryštufek, B., Amori, G. & Yigit, N. 2016. Dryomys nitedula. The IUCN (анг.)
- Skahan, K. 2004. Dryomys nitedula. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |