Ляр’ен
Ляр’е́н (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёну Брэтань. Насельніцтва 57 961 чалавек (2013).
Ляр’ен | |||||
франц. Lorient | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | чэрвень 1666 | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Брэтань | ||||
Дэпартамэнт: | Марбіян | ||||
Кіраўнік: | Нарбэр Метэры[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 56100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°44′45″ пн. ш. 3°21′59″ з. д. / 47.74583° пн. ш. 3.36639° з. д.Каардынаты: 47°44′45″ пн. ш. 3°21′59″ з. д. / 47.74583° пн. ш. 3.36639° з. д. | ||||
Ляр’ен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.lorient.bzh/, https://www.lorient.bzh/bzh, https://demat.lorient.bzh |
Гісторыя
рэдагавацьГорад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
Эканоміка
рэдагавацьАсноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
Культура
рэдагавацьДля прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |