Люі Аляксандар Бэрт’е
Люі Аляксандар Бэрт’е (па-француску: Louis Alexandre Berthier, 20 лістапада 1753, Вэрсаль — 1 чэрвеня 1815, Бамбэрг) — маршал (1804) і віцэ-канэтабаль (1807) Напалеонаўскае Францыі, валадарны князь Нэўшатэльскі, герцаг Валянжэнскі (1805), князь Ваграмскі (1809). У 1799—1807 гадах — вайсковы міністар і адначасова ў 1799—1814 гадах — начальнік штабу Напалеона I. Распрацаваў асновы штабное службы, скарыстаныя ў шматлікіх эўрапейскіх арміях.
Люі Аляксандар Бэрт’е па-француску: Louis Alexandre Berthier | |
20 лістапада 1754 — 01 чэрвеня 1815 | |
Мянушка | Жонка імпэратара |
---|---|
Месца нараджэньня | Вэрсаль, Францыя |
Месца сьмерці | Бамбэрг, Баварыя |
Прыналежнасьць | Каралеўства Францыя Францускае каралеўства Француская Рэспубліка Француская імпэрыя Каралеўства Францыя |
Гады службы | 1764—1815 |
Званьне | Маршал Францыі |
Бэрт’е парадніўся з Баварскага каралеўскага дома, узяўшы ў жонкі дачку ґерцаґа Вільгельма. Пасьля адрачэньня Напалеона ў 1814 годзе перайшоў на службу да Людовіка XVIII. Загінуў пры нявысьветленых акалічнасьцях[1] у Бамбэрге падчас Ста дзён (па іншых дадзеных — скончыў самагубствам).
Пачатак кар'еры
рэдагавацьСын навукоўца-ґеоґрафа, з малых гадоў які звыкся працаваць над мапаю, Бэрт’е да збліжэньня з Банапартам (1796) праслужыў штабным афіцэрам у войнах дзьвюх рэвалюцыяў — амэрыканскай і францускай. Ужо там ён паказаў сябе вельмі здольным штабным афіцэрам[2].
Па словах брытанскага гісторыка Р. Дэлерфілда, Бэрт’е павінен быў стаць адным з самых знакамітых начальнікаў штаба ў гісторыі. Да моманту узяцьця Бастыліі яму было 36 гадоў, і ён ужо выявіў вялікія здольнасьці ў якасьці штабнога афіцэра, у прыватнасьці як складальніка дакумэнтаў. Калі амэрыканскія каляністы паўсталі супраць брытанскага караля Георга III, Францыя ўстала на бок амэрыканскіх каляністаў, а Бэрт’е ў якасьці добраахвотніка адправіўся ў Амэрыку ім на дапамогу. Ён атрымаў чын капітана, быў адзначаны ўзнагародамі і, вярнуўшыся дахаты, увесь час атрымліваў падвышэньні. Да моманту прыходу Банапарта да ўлады Бэрт’е даслужыўся да званьня ґенэрал-маёра.
Начальнік штаба Напалеона
рэдагавацьВайсковая кар'ера Бэрт’е павінна была быць здавальняючае ва ўсіх адносінах, калі б не адна прыкрая акалічнасьць — ён станавіўся безнадзейна нерашучым у тых выпадках, калі апыняўся прадстаўленым самому сабе, так што павінен быў вышукваць у сваім асяродзьдзі кагосьці іншага, больш рашучага, каму ён мог бы давярацца і ад каго мог бы атрымліваць указаньні пры неабходнасьці прыняцьця рашэньняў. Вось як піша пра яго гісторык Дэльдэрфільд:
Ён быў мілым чалавекам, лаяльным, устойлівым і пэдантычным пры выкананьні любой справы… Заўсёды пунктуальны, ён, акрамя таго, меў уласьцівасьць зьяўляцца менавіта ў тых месцах, дзе ў ім узьнікала патрэба. Яго памяць на падрабязнасьці была фэнамэнальнаю. У любы момант ён мог назваць колькасьць і паказаць дыслякацыю любой вайсковай часткі войска.
Аднак фатальная нерашучасьць змушала Бэрт’е шукаць «дужае плячо», на якое можна было б абаперціся. Гэтым плячом як раз і стаў дзёрзкі карсыканец Банапарт, часьцяком непрадказальны, але здольны прымаць адказныя рашэньні[3].
Бэрт’е зрабіў істотны ўнёсак у плянаваньне практычна ўсіх вайсковых кампаніяў Напалеона аж да 1814 году. Аднак адмысловаю заслугаю Бэрт’е варта лічыць грандыёзны марш-кідок 9 гіганцкіх карпусоў Вялікай арміі ўвосень 1805 году ад берагоў Ля-Маншу да аўстрыйскіх раўнінаў[4]. Вынікам гэтага кідку стала знакамітая бітва пры Аўстэрліцы (2 сьнежня 1805 году).
Напалеон высока шанаваў здольнасьці Бэрт’е як штабнога начальніка. Аддаючыся ўспамінам на востраве Сьвятой Алены ён неяк сказаў: «Будзь у мяне Бэрт’е начальнікам штабу, я не прайграў бы бітву»[2].
Бэрт’е дакладна ішоў за сваім патронам на працягу 20 гадоў. Калі ж «плячо», на якое ён гэтулькі лёт абапіраўся нечакана зьнікла, шок для Бэрт’е быў такі моцны, што гэта прывяло яго да сьмерці.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюі Аляксандар Бэрт’е — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў