Люіс Ваес дэ Торэс

(Перанакіравана з «Люіс Ваэс дэ Торэс»)

Люіс Ваес дэ Торэс (па-гішпанску: Luis Váez de Torres; 1560—1614?) — гішпанскі мараплавец.

Люіс Ваес дэ Торэс
Дата нараджэньня 1565
Дата сьмерці не раней за ліпень 1608 і не пазьней за 1614[1]
Месца сьмерці
Занятак падарожнік-дасьледнік, мараплавец

Біяграфія

рэдагаваць

Аб раньнім жыцьці дасьледчыка, як і аб месцы ягонага нараджэньня, нічога невядома. Першая згадка ў гістарычных дакумэнтах адносіцца да 1605 году, калі Торэс у якасьці камандзіра аднаго з трох караблёў экспэдыцыі Пэдра Фэрнандэса Кіраса, а менавіта «Сан-Пэдра», адправіўся на пошукі «Паўднёвай зямлі», то бок Аўстраліі. Караблі выплылі з пэруанскага гораду Кальяо ў сьнежні 1605 году, і ў траўні 1606 году яны дасягнулі астравоў, якія Кірас назваў «Austrialia de Espiritu Santo», якія зараз называюцца Новыя Гэбрыды. Падчас плаваньня караблі Кіраса й Торэса разышліся. Пасьля беспасьпяховых спробаў Люіса знайсьці абломкі карабля Кіраса, мараплавец разам з камандзірам трэцяга карабля экспэдыцыі Дыега дэ Прада-і-Тавар вырашыў працягнуць марское плаваньне, падчас якога былі адкрыты паўднёвае ўзьбярэжжа вострава Новая Гвінэя, а таксама праліў, які аддзяляе гэты востраў ад Аўстраліі. 27 кастрычніка 1606 году Торэс дасягнуў заходняй аканечнасьці Новай Гвінэі, а 22 траўня прыбыў у Манілу, дзе, верагодна, правёў рэшту свайго жыцьця.

У гонар гэтага гішпанскага мараплаўца названы некаторыя геаграфічныя аб'екты, як то праліў Торэса, які ёсьць мяжой паміж Аўстраліяй і Новай Гвінэяй, і быў названы ў гонар мараплаўца ў 1769 годзе, астравы Торэсава праліва, то бок група астравоў у гэтым праліве, і астравы Торэс, то бок група астравоў у паўночнай частцы архіпэляга Новыя Гебрыды.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
  1. ^ Каралеўская акадэмія гісторыі — 1738.