Лютэр (фільм, 2003)
«Лю́тэр» (па-ангельску: Luther) — біяграфічны фільм пра жыцьцё Мартына Лютэра (1483—1546), сфільмаваны ў 2003 годзе MGM, часткова фундаваўся Thrivent Financial for Lutherans. У галоўнай ролі здымаўся Джозэф Файнз(en). Фільм ахоплівае жыцьцё Лютэра ад таго часу, як ён стаў манахам у 1505 годзе, да сойму ў Аўгсбургу ў 1530 годзе.
Лютэр | |
Luther | |
Жанр | мастацкі фільм і біяграфічны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Эрык Тыль |
Сцэнарыст |
|
Прадусар |
|
У ролях | |
Кампазытар | Рычард Гарві |
Апэратар | Рабэр Фрэз |
Вытворчасьць | Мэтра-Голдвін-Маер |
Распаўсюд | Netflix |
Дата выхаду | 30 кастрычніка 2003 |
Працягласьць | 124 хв. |
Краіна |
|
Мова | ангельская |
Бюджэт | $30 000 000 |
Прыбытак | $29 413 900 |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьФільм пачынаецца з таго, як падчас навальніцы ў 1505 годзе Лютэр вяртаецца дадому. З-за страху страціць сваё жыцьцё падчас буры Лютар аддае сваё жыцьцё Богу і становіцца манахам.
У наступнай сцэне, гэта 1507 г., Лютэр ужо манах у Эрфурце. Падчас свайго знаходжаньня ў манастыры ён увесь час занепакоены поглядам на Бога як Бога нянавісьці і помсты. Марціна натхняе Ёган фон Штаўпіц, старэйшы манах, ягоны настаўнік і дарадца. Штаўпіц кажа Лютэру глядзець на Ісуса Хрыста замест сябе.
Пазьней Лютэр дастаўляе ліст для Штаўпіца ў Рым, дзе ён быў абураны амаральным ладам жыцьця рымлянаў. Ён таксама разглядае чэрап, як лічыцца Яна Хрысьціцеля, і набывае індульгенцыю. З гэтага часу Лютэр пачынае сумнявацца ў сапраўднасьці індульгенцыяў.
Вярнуўшыся ў Нямеччыну, Лютэр накіроўваецца ў Вітэнбэрг, дзе пачынае прапаведаваць пастве, што Бог ёсьць Богам не нянавісьці, а любові. Галоўны ўпор ён ставіць на Боскую любоў, а ня суд.
У гэты час у край прыбывае Ёган Тэцэль, які, застрашваючы людзей, прапануе ім набываць індульгенцыі (прыбытак пойдзе на пабудову базылікі сьвятога Пятра ў Рыме і на подкуп Гогенцолернамі Сьвятога Стальцу дзеля фармальнага прызначэньня арцыбіскупам Майнцу і Магдэбургу Альбрэхта). Лютэр у сваёй царкве асуджае індульгенцыі, называючы іх «звычайным кавалкам паперы». Пасьля ён прыбівае да дзьвярэй царквы 95 тэзісаў, заклікаючы да адкрытага дыспуту наконт індульгенцыяў. За гэты ўчынак Марціна Лютэра выклікаюць у Аўгсбург на допыт.
Пасьля адлучэньня ад царквы папа Леў X загадвае даставіць Лютэра ў Рым, аднак курфюрст саксонскі Фрыдрых Мудры заступіўся за яго перад імпэратарам Карлам V. Было пастаноўлена, што суд над Лютэрам адбудзецца на сходзе ў Вормсе.
Пасьля цяжбы ў Вормсе Фрыдрых Мудры хавае Лютэра ў Вартбурскі замак, а ягоны былы прафэсар, Андрэас Каршлтат, падтрымлівае сялянскае паўстаньне супраць шляхты. Лютэр, шакаваны ўчынкамі паўстанцаў, угаворвае князёў да здушэньня паўстаньня. У замку Лютэр займаецца перакладам Бібліі на нямецкую мову.
Калі Лютэр жэніцца з Катарынай фон Борай, Карл V склікае эвангелісцкіх прынцаў імпэрыі ў Аўгсбург, каб прымусіць іх адрынуць пратэстанцтва і нямечкую Біблію. Шляхта адмаўляецца, і Карл вымушаны дазволіць іхняе вызнаньне веры.
Недакладнасьці
рэдагаваць- У фільме Лютэр спасылаецца на Біблію па кнігах, разьдзелах і вершах. Але да 1551 году Біблія не была падзеленая на вершы, і нават пасьля гэтага такі падзел ня быў паўсюдны да выхаду Жэнэўскае Бібліі.
- Лютэр паказаны з малатком ля дзьвярэй Вітэнбэрскага сабору і сваімі 95 тэзісамі, якія неадкладна былі прачытаныя мінакамі. Насамрэч простыя людзі не былі б у стане прачытаць тэзісы, якія першапачаткова былі напісаныя па-лацінску, потым перакладзеныя на нямецкую мову і надрукаваныя. Цягам двух месяцаў яны шырока распаўсюдзіліся па ўсёй Эўропе.
- У сцэне ў Аўгсбургу ўся шляхта разам з курфюрстамі супрацьстаяла Карлу V. Насамрэч жа большасьць князёў заставаліся каталікамі, маглі выступіць толькі адзін-два зь сямі курфюрстаў: герцаг саксонскі ды, магчыма, палятын(de) Людвіг V. Тры курфюрсты былі каталікамі, яшчэ два сьвецкія прадстаўнікі ўзялі іхні бок.
- Прыхаджане царквы пастаянна сядзяць на лавах. Насамрэч лавы не былі шырока распаўсюджаныя да Рэфармацыі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Use of Pews Anglican History.org
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Лютэр» (2003) (анг.) на сайце IMDb