Люкас Пападэмас
Люка́с Пападэ́мас (па-грэцку: Λουκάς Παπαδήμος; 11 лістапада 1947 году) — грэцкі эканаміст, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі зь лістапада 2011 году па травень 2012 году, узначальваючы часовы ўрад на фоне грэцкага пазыковага крызісу. Раней ён займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскага цэнтральнага банку з 2002 па 2010 гады і старшыні Банка Грэцыі з 1994 па 2002 гады.
Люкас Пападэмас | |
па-грэцку: Λουκάς Παπαδήμος | |
11 лістапада 2011 — 16 траўня 2012 | |
Папярэднік | Ёргас Папандрэў (малодшы) |
Наступнік | Панаётыс Пікрамэнас |
з 2006 | |
26 кастрычніка 1994 — 31 траўня 2002 | |
Папярэднік | Ioannis Boutos[d] |
Наступнік | Nikolaos Garganas[d] |
31 траўня 2002 — 31 сьнежня 2010 | |
Папярэднік | Christian Noyer[d] |
Наступнік | Vítor Constâncio[d] |
з студзень 2017 | |
Папярэднік | Thanasis Valtinós[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 кастрычніка 1947[1][2][3] (77 гадоў) |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Атэнах. Пасьля заканчэньня Атэнскага каледжа ў 1966 годзе Пападэмас навучаўся ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакаляўра па фізыцы ў 1970 годзе і ступень магістра электратэхнікі ў 1972 годзе. У 1978 годзе атрымаў ступень доктара эканомікі. Займаўся кар’ерай у акадэмічных навуках, выкладаў эканоміку ў Калюмбійскім унівэрсытэце з 1975 па 1984 гады да пераходу ў Атэнскі ўнівэрсытэт у 1988 годзе[4].
У 1980 годзе ўладкаваўся эканамістам, а потым атрымаў пасаду старэйшага эканамістам Фэдэральнага рэзэрвовага банку Бостану. У 1985 годзе Пападэмас перайшоў на працу ў Банк Грэцыі ў якасьці галоўнага эканаміста, дамогшыся падвышэньня да пасады камесьніка старшыні банку ў 1993 годзе. У 1994 годзе заняў пасаду старшыні банку. У час свайго кіраваньня цэнтральным банкам Пападэмас удзельнічаў у пераходзе Грэцыі ад драхмы да эўра ў якасьці нацыянальнай валюты. Пасьля сыходу з Банка Грэцыі ў 2002 годзе Пападэмас стаў віцэ-прэзыдэнтам Віма Дуйзэнбэрга, а потым Жан-Клёда Трышэ ў Эўрапейскім цэнтральным банку, дзе працаваў з 2002 па 2010 гады. У 2010 годзе ён працаваў эканамічным дарадцам грэцкага прэм’ер-міністра Ёргаса Папандрэў[5].
Пападэмас упершыню быў прапанаваны ў якасьці патэнцыяльнага часовага прэм’ер-міністра Грэцыі ў пачатку лістапада 2011 году, пасьля таго, як прэм’ер-міністар Ёргас Папандрэў выказаў намер сысьці ў адстаўку і дазволіць часоваму кааліцыйнаму ўраду змагацца з буйнымі палітычнымі ўзрушэньнямі, выкліканымі пазыковым крызісам краіны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Eldridge A. Lucas Papademos // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lucas Papademos // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Lukas Papadimos // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Harvard Kennedy School». Harvard Kennedy School.
- ^ «Lucas Papademos: Profile». The Telegraph.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на BBC.