Людміла Забалоцкая

беларуская пісьменьніца

Людміла Забалоцкая (сапр. Людміла Саламаха; нар. 27 сьнежня 1949, г. Крычаў) — беларуская паэтка.

Людміла Забалоцкая
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Людміла Саламаха
Нарадзіўся 27 сьнежня 1949(1949-12-27)
Памёр 28 лістапада 2021(2021-11-28) (71 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 годзе скончыла Крычаўскую мэдыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газэты «Іскра». У 1974 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1974-1984 гг. — навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі імя П.Броўкі. Сябра СП СССР з 1990 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкуецца з 1968 году. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Сьвятло палыну» (1989).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць