Любоў Яноўская

украінская пісьменьніца, грамадзкая і палітычная дзяячка

Любо́ў Аляксандраўна Яно́ўская (па-ўкраінску: Любов Олександрівна Яновська; псэўданімы Ф. Екуржа, Омелько Реп’ях; 30 ліпеня 1861, Мікалаеўка, Барзьнянскі павет, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 1933, Кіеў, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца, грамадзкая і палітычная дзяячка, сябра Ўкраінскай цэнтральнай рады.

Любоў Яноўская
укр. Любов Яновська
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні укр. Любов Олександрівна Щербачова
Псэўданімы Ф. Екуржа, Омелько Реп'ях
Нарадзілася 30 ліпеня 1861(1861-07-30) або 1861
Памерла 1933
Пахаваная
Сужэнец Vasyl Yanovsky[d]
Дзеці Valentyna Radzymovska[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэлістка, грамадзкая дзяячка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1897-1933
Мова украінская мова[1]
Дэбют 1897
Значныя творы «Повернувся з Сибіру» (1897), «Городянка» (1900)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Родам з Мыкалаіўкі Барзнянскага павету (цяпер Бахмацкі раён Чарнігаўскай вобласьці). Шляхецкага роду[2].

Юная Любоў (Шчарбачова — дзявочае прозьвічша) вучылася ў Крамянчугскай прагімназіі[3].

1881 — скончыла Палтаўскі інстытут шляхетных паненак, актыўна займалася самаадукацыяй. Працавала настаўніцай у Лубенскім раёне Палтаўскай губэрні, была заснавальніцай нядзельных школаў[4].

З 1905 г. жыла ў Кіеве. У 1923 годзе яна перанесла паралітычны інсульт[5].

Памерла ў 1933 годзе ў Кіеве, пахаваная на Байкавых могілках[6].

Творчасьць

рэдагаваць

Пачала пісаць па-расейску ў 1897, потым пад уплывам Уладзімера Шэмета перайшла на ўкраінскую[7].

Першае апавяданьне па-ўкраінску «Злодійка Оксана» датуецца 1897 годам[8].

Л. Яноўская — аўтарка каля 100 апавяданьняў, аповесьцяў, раманаў, значная частка зь якіх не была надрукаваная пры ейным жыцьці, а некаторыя так і не былі скончаныя[9].

Падчас знаходжаньня ў Кіеве ўзначальвала кіеўскую «Просвіту», арганізоўвала літаратурна-мастацкія вечары, прапагандуючы сярод зрусіфікаваных кіяўлянаў родную мову і творчасьць украінскіх пісьменьнікаў[10].

  • Твори, І—II (1930 р.)
  • Твори, І—II (1959 р.)
  • Твори, І—II (1991 р.)
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Драй-Хмара М. Любов Яновська (До 25-літнього ювілею літературної діяльності) / М. Драй-Хмара // Літературно-наукова спадщина / М. Драй-Хмара. — К., 2002. — С. 295—297.
  3. ^ Лелюк П. Полтавский институт благородных девиц. Персоналии / П. Лелюк. — Харьков, 2018. — С. 11, 325.
  4. ^ Інна Приймак. Любов Яновська у дзеркалі доби кінця XIX — початку ХХ ст.: відома і невідома. — Дрогобич, ВФ «Відродження». — 2011.
  5. ^ Шумило Н. Любов Яновська: до 150-річчя від дня народження / Н. Шумило // Дивослово. — 2011. — № 7. — С. 52-58.
  6. ^ Шумило Н. Любов Яновська: до 150-річчя від дня народження / Н. Шумило // Дивослово. — 2011. — № 7. — С. 52-58.
  7. ^ Ротач П. Яновська Любов Олександрівна (уроджена Щербачова) / П. Ротач // Полтавська Шевченкіана : спроба обласної (крайової) Шевченківської енциклопедії: у 2-х кн. — Кн. 2: Л-Я / П. Ротач. — Полтава, 2009. — С. 511—512.
  8. ^ Ротач П. Яновська Любов Олександрівна (уроджена Щербачова) / П. Ротач // Полтавська Шевченкіана : спроба обласної (крайової) Шевченківської енциклопедії: у 2-х кн. — Кн. 2: Л-Я / П. Ротач. — Полтава, 2009. — С. 511—512.
  9. ^ Павловский И. Ф. Яновская Любовь Александровна (урожденная Щербачева) / И. Ф. Павловский // Краткий биографический словарь ученых и писателей Полтавской губернии с половины XVIII века. Первое дополнение к краткому биографическому словарю у ученых и писателей Полтавской губернии; Предисловие В. А. Мокляк / И. Ф. Павловский. — Харьков, 2009. — С. 232—233.
  10. ^ «З когорти просвітян». До 150-річчя від дня народження української письменниці, громадської діячки Любові Яновської (1861—1933) // Літературна Україна. — 2011. — № 4. — 25 серпня.