Ль’А́нс-о-Мэ́даўс (па-ангельску: L'Anse aux Meadows ад франц. L'Anse-aux-Méduses) — гісторыка-археалягічны помнік на тэрыторыі правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор (Канада), дзе, па выніках раскопак, існавала першае ў Паўночнай Амэрыцы і Заходнім паўшар’і эўрапейскае паселішча вікінгаў канца XI ст. Гэта было самае заходняе паселішча вікінгаў.

Нацыянальны гістарычны парк Ль’Анс-о-Мэдаўс
L'Anse aux Meadows National Historic Site*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Канада
Тып культурны
Крытэры vi
Спасылка 4
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1978  (2 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Да таго як паселішча было адкрыта, нарвэскі дасьледчык Хэльзе Маркус Інгстад на працягу многіх гадоў спрабаваў адшукаць зямлю, якая значылася ў сагах як «Вінлянд». Знайсьці гэтае пасяленьне Інгстад чакаў на вялікай адлегласьці — ад Гудзонава праліва на поўначы да заліва Сьвятога Ляўрэнція на поўдні, і нават яшчэ паўднёвей — да нью-ёрскага Лонг-Айлэнду. У рэшце рэшт ў 1960 годзе дасьледчыка чакаў посьпех. Ці зьяўляюцца гэтыя раскопкі паселішчам, заснаваным Лэйфам Эрыксанам прыблізна ў 1003 годзе, да гэтага часу застаецца невядомым.

Ль’Анс-о-Мэдаўс у 1978 годзе была дададзена да аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Раскопкі

рэдагаваць

У гэтым невялікім рыбацкім пасёлку на высьпе Ньюфаўндлэнд, які ў XVI—XVII стагодзьдзях ізноў абжывалі французы, а пасьля брытанцы, былі праведзеныя археалягічныя раскопкі ў 1960-х гг. міжнароднай камандай на чале з археолягам Ганнай Стын Інгстад (жонка Хэльзэ Маркус Інгстад) і пад кіраўніцтвам ураду Канады ў 1970-х гг. Падчас раскопак было выяўлена 8 рэштак дамоў і кузьня. Самае вялікае збудаваньне было памерам 28,8 на 15,6 м. У ім было некалькі пакояў. Таксама былі знойдзеныя бронзавыя зашпількі, жалезныя заклёпкі і іншыя прадметы, якія былі адправіліся на выставу ў Вашынгтон і Нью-Ёрк пад назваю «Вікінгі: Паўночна-атлянтычная сага». Пасьля кожнага пэрыяду раскопак былі праведзены работы па кансэрвацыі аб’екта.

Хоць Ль’Анс-о-Мэдаўс ня Вінлянд — бо Вінлянд была краіна, а ня месца — гэтая тэрыторыя зьяўляецца «ўваходам» у Вінлянд. Ль’Анс-о-Мэдаўс была базай і зімовай стаянкай для вікінгаў, якія вывучаюць рэгіён далей на поўдзень ад Грэнляндыі[1].

Паводле здагадак навукоўцаў, вікінгі, якія заснавалі паселішча ў Л’Анс-а-Медоўз, прыбылі з суседняй Грэнляндыі, дзе Эрык Руды незадоўга да гэтага заснаваў калёнію нарманаў у 987 годзе. Паводле ацэнкі, на Ньюфаўндлэндзе жылі ня больш за 50—100 чалавек, якія ўжо празь некалькі гадоў пакінулі выспу. Калёнія скандынаваў на высьпе Грэнляндыі аказалася больш даўгавечнай, праіснаваўшы каля 5 стагодзьдзяў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ль’Анс-о-Мэдаўссховішча мультымэдыйных матэрыялаў