Луньніца
Лу́ньніца — мэталічнае ўпрыгажэньне (завушніцы, падвескі) у выглядзе паўмесяца. Вырабляліся з бронзы, срэбра, радзей — золата. Луньніцы вядомыя з канца бронзавага веку, былі распаўсюджаныя ў Эгіпце, многіх земляробчых народаў Азіі і Эўропы, у тым чылі і ў славян у Х-ХII стст. Луньніцы зьвязаны зь вераваньнямі ў сілу Месяца і культам урадлівасьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛуньніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў