Лукашэнкі
- Гэты артыкул пра род. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Лукашэнкі.
Лукашэ́нкі — беларускі ды ўкраінскі род. Паходзяць зь вёскі Собічава, што ў Сумской вобласьці Ўкраіны. Найбольш вядомыя з роду 1-ы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, а таксама ягоныя сыны Віктар і Дзьмітры. Прадстаўнікі роду жывуць у Беларусі, Канадзе, Расеі, Украіне.
Цяжкасьці складаньня радаводу
рэдагавацьПаходжаньне й роднасныя сувязі Аляксандра Лукашэнкі ня ёсьць вельмі дасьледаванымі й засноўваюцца пераважна на рознага кшталту газэтных публікацыях, шматлікіх вэрсіях і чутках. Абвяшчэньню гэтае інфармацыі нявельмі спрыяюць беларускія ўлады, а сам прэзыдэнт ня любіць казаць пра сваю сям’ю, што дае чарговую падставу для памнажэньня вялікае колькасьці плётак і неверагодных чутак.
Нявысьветленым застаецца сваяцтва беларускіх і ўкраінскіх Лукашэнкаў. У 2003 нашчадак украінскае галіны Джэймз Лукашэнка зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра асабістую сустрэчу, настойваючы на кроўнай роднасьці. Але спатканьня не адбылося, а, як паведаміла Натальля Пяткевіч, «праверыць роднасьць ніхто не спрабаваў»[1].
Няведомае й паходжаньне бацькі прэзыдэнта. Высоўваліся розныя вэрсіі, шмат зь іх былымі аднавяскоўцамі прэзыдэнта, паводле якіх бацькам Аляксандра Рыгоравіча былі цыган-каваль Рыгор, жыд Гірша ды мясцовы лясьнік-беларус[2].
Праз адмову жонкі прэзыдэнта пераехаць зь ім пасьля перамогі на выбарах 1994 у Менск, высоўваліся чуткі пра развод сужэнцаў.
У 2004 пачалі хадзіць чуткі, што ў А. Лукашэнкі нарадзіўся чарговы сын, на гэты раз ад асабістае лекаркі прэзыдэнта Ірыны Абельскай, зь якой яны былі заўважныя напрацягу вельмі даўгога часу. У 2001 яна была прызначаная галоўным лекарам ДУ «Рэспубліканскі шпіталь Кіраваньня справамі прэзыдэнта», а ейная маці, Людміла Пастаялка, неўзабаве была прызначаная міністрам аховы здароўя РБ. Часткова гэтыя плёткі пацьвердзіў і сам прэзыдэнт, паведаміўшы што рыхтуе сабе ў пераемнікі «маленькага». Але, магчыма, гаворка вялася пра ўнука, таксама Аляксандра. Але ў 2007 Ірына Абельская была звольненая, а ейная праца была вельмі раскрытыкаваная прэзыдэнтам[3]. Тым ня менш, зьяўленьні Аляксандра Лукашэнкі з чатырохгадовым хлопчыкам падчас шматлікіх візытаў цьвердзіць меркаваньне пра наяўнасьць трэцяга сына ў прэзыдэнта.
Радавод
рэдагавацьІван ______________|____________ | | Васіль (1870-?) Трафім[4] _____________________|_________ ______|________________________________ | | | | | | Дзьмітро[5] Іван Пятро[6] Васыль[7] Кацярына Ганна (1922-) | | | | | | | __|__ | | | | | | | | | | | Хведар[8]?, д. ?, д. Васіль[9] Пятро Аляксандар (1954-) ∞ Галіна Жаўняровіч[10] Ларыса (1943-2007)[11] | _______|___________________________________ Джэймз (1967-)[12] | | | Віктар (1975-) Дзьмітры (1979-) Мікалай (2004-)[13] | Аляксандар
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ В Минск из Канады летит троюродный племянник Лукашенко (рас.)
- ^ compromat.ru, Тайна национальности отца Лукашенко — цыган, еврей или белорус? (рас.)
- ^ regnum.ru, Лукашенко называл своего преемника «маленьким» (рас.)
- ^ пераехаў на Беларусь
- ^ у 1933 быў раскулачаны
- ^ у 1920-х пераехаў у Глухаў
- ^ эміграваў у Канаду
- ^ жыве ў Собічаве
- ^ жыве ў Глухаве
- ^ жыве ў Рыжкавічах
- ^ падчас жніва п’яная заснула ў кукурузе, дзе была выпадкова забітая камбайнам (Загінула стрыечная сястра прэзыдэнта Лукашэнкі)
- ^ жыве ў Канадзе, у 2003 спрабаваў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам
- ^ пазашлюбны, маці — Ірына Абельская