Люара
(Перанакіравана з «Луара»)
Люара — самая доўгая рака ў Францыі. Даўжыня 1012 км, плошча басэйну 115 тыс. км². Вытокі ў Сэвэнах, упадае ў Біскайскую затоку, утвараючы эстуарый. Асноўныя прытокі — Шэр, В'ена. Сярэдні расход вады звыш 800 м³/с. Суднаходная ад горада Раан, злучаная каналамі з рэкамі Сэна, Сона. На Люары — гарады Арлеан, Тур, Нант.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |