Сонарака на ўсходзе Францыі, правы прыток Роны. Даўжыня 482 км, плошча басэйну 30 тыс. км². Цячэ па раўнінах Бургундыі. Сярэдні расход вады 400 м³/с. Суднаходная. Злучаная каналамі з рэкамі Сэна, Мозэль, Луара, Марна, Райн. У вусьці Соны — горад Ліён.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў