Лорык Цана

альбанскі футбаліст

Ло́рык Ца́на (па-альбанску: Lorik Cana; нарадзіўся 27 ліпеня 1983 году, Джакавіца, СФРЮ) — альбанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага пляну. У 2003—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Альбаніі.

Лорык Цана
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1983(1983-07-27)[1][2] (41 год)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2015
2015—2016
Пары Сэн-Жэрмэн
Марсэль
Сандэрлэнд
Галатасарай
Ляцыё
Нант
69 (2)
122 (6)
31 (0)
24 (1)
82 (4)
21 (0)
Зборныя
2003—2016 Альбанія 93 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец юнацкіх камандаў «Лязана» і «Пары Сэн-Жэрмэн».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сэн-Жэрмэн», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе францускага клюбу, быў асноўным гульцом каманды. У 2005 годзе перайшоў у клюб «Алімпік» з паўднёвага рэгіёну Францыі гораду Марсэль. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрлэнд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 году Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Ляцыё», стаўшы пятым гульцом, які далучыўся да клюбу падчас летняга перапынку паміж сэзонамі.

Міжнародная

рэдагаваць

У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Альбаніі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Ляцыё»:

  1. ^ а б в Lorik Cana // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Lorik Cana // FBref (мн.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць