Лена Элтанг
расейская пісьменьніца
Лена Элтанг (1964, Ленінград) — расейская паэтка.
Лена Элтанг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 29 жніўня 1964 (60 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Мова | расейская мова |
Скончыла факультэт журналістыкі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1988 году жыла ў Парыжы, Капэнгагене, Лёндане, з 1991 жыве ў Вільні.
Займалася журналістыкай, перакладамі, а таксама літаратурнай дзейнасьцю. З 2002 году пачала друкаваць свае вершы ў часопісах «Знамя» і «Октябрь». Яе першы зборнік вершаў выйшаў у 2003 годзе, а першы раман («Побег куманики») — у 2006 годзе. І першая ж празаічная кніга трапіла ў кароткі сьпіс прэміі Андрэя Белага і ў доўгі сьпіс расейскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» за 2006—2007 гады.
У 2008 годзе быў надрукаваны другі раман Лены Элтанг «Каменные клёны», за які пісьменьніца атрымала прэмію «НОС-2009» («Новая словесность»).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвятлейшы ад грэцкай натуры вершы ў перакладзе Андрэя Хадановіча
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|