Лейла Абашыдзэ
Лейла Абашыдзэ (па-грузінску: ლეილა აბაშიძე; 1 жніўня 1929 — 8 красавіка 2018) — грузінская кінаакторка, народная артыстка Грузіі (1965). У 1951 скончыла акторскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытуту імя Ш. Руставелі. Здымалася ў кіно яшчэ школьніцай, у 1941 годзе згуляла ролю Кэто ў фільме «Каджана» і інш. Акторка яркага тэмпэрамэнту, стварыла сакавітыя, эмацыйна насычаныя вобразы. Грала камэдыйныя і драматычныя ролі. Сярод яе лепшых роляў: Марынэ («Страказа», 1954), Лела («Яны спусьціліся з гор», 1955), Ліа («Стрэмка», 1957), Манана («Наш двор», 1957), Мая («Мая з Цхенці», 1960), Дзідзія («Закон гор», 1965), Акторка («Сустрэча ў гарах», 1967).
ейла Абашыдзэ | |
ლეილა აბაშიძე | |
Імя пры нараджэньні | Лейла Міхайлаўна Абашідзэ |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 жніўня 1929 |
Месца нараджэньня | Тбілісі |
Дата сьмерці | 8 красавіка 2018[1] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0007720 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лейла Абашыдзэ (анг.) на сайце IMDb
- Лейла Абашыдзэ на сайце RUSKINO.RU
- ^ Leila Abashidze // https://pantheon.world/profile/person/Leila_Abashidze