Лежа
горад у Альбаніі
Лежа (па-альбанску: Lezhë, Lezha) — горад на поўначы Альбаніі. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці Лежа. Насельніцтва 18 695 чалавек (2006). Разьмешчаны на рацэ Дрын, недалёка ад месца яе ўпадзеньня ў Дрынскі заліў.
Лежа | |||||
альб. Lezhë, Lezha | |||||
| |||||
Былая назва: | Лісас | ||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Вышыня: | 78км² м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 15 510 чал. (2011) | ||||
нацыянальны склад: | альбанцы | ||||
Тэлефонны код: | +355 215 | ||||
Паштовы індэкс: | 4501–4502 | ||||
Нумарны знак: | LE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°46′49.800″ пн. ш. 19°38′36.240″ у. д. / 41.7805° пн. ш. 19.6434° у. д.Каардынаты: 41°46′49.800″ пн. ш. 19°38′36.240″ у. д. / 41.7805° пн. ш. 19.6434° у. д. | ||||
Лежа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://lezha.gov.al/ |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны тыранам Сыракуз Дыянісіям I Старэйшым, называўся Лісас. У часы Рымскай імпэрыі ўваходзіў у склад правінцыі Ілірык пад назвай Лісус.
Лежа ў 1444 годзе была месцам зьезду альбанскіх князёў пад кіраўніцтвам Георга Скандэрбэга. На зьезьдзе была створана Леская ліга для барацьбы з Асманскай імпэрыяй. Скандэрбег быў пахаваны ў гарадзкім саборы сьв. Мікалая.
Славутасьці
рэдагаваць- Мячэць Сэліміе — былая царква, потым мячэт, цяпер мэмарыял у гонар альбанскага нацыянальнага героя Скандэрбэга.
- Турма Спач.