Лебедзеўская харавая капэла

У канцы 19 ст. — пачатку 20 ст. у Лебедзеве быў створаны хор, што сьпяваў у мясцовай царкве, а таксама беларускія песьні на сьвятах і мерапрыемствах мястэчка. Вядомыя песьні з рэпэртуару таго часу: «А хто там ідзе?», «А ў полі крынічанька», «Крапівушка», «Зялёны дубочак», «Ці сьвет ці сьвітае».

У 1937 годзе калектыў стаў звацца капэлай, і 1937 год лічыцца датай стварэньня аднаго з найстарэйшых творчых калектываў Менскай вобласьці.

У 1962 годзе Лебедзеўскай харавой капэле надаецца ганаровае за савецкім часам званьне — народная. У рэпэртуар уваходзяць песьні згодна існуючаму ладу. Але галоўнае месца займаюць народныя песьні такія як «Купалінка», расейская «Варяг», украінская «Барвінка», польская «Каралінка», чэская «Камышынка».

Лебедзеўская народная харавая капэла ладзіла канцэрты як у Беларусі, так і па-за мяжой — у Вільні, Коўні, Маскве, Санкт-Пецярбурзе. Калектыў мае шмат грамат, прызоў, прымаў удзел у розных фэстывалях і конкурсах, неаднойчы прымалі ўдзел у радыё- і тэлеперадачах.

Кіраўнікі рэдагаваць

З 1937 Іван Сьцяпанавіч Корсак — кіраўнік царкоўнага хору. У 1963 годзе кіраўніком прызначылі Аляксандра Рыгоравіча Пыжыка. Над капэлай доўгія гады шэфстваваў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Рыгор Раманавіч Шырма. Цяпер (чэрвень 2011) капэлай кіруе Ільля Андрэевіч Канапелька.

Удзельнікі рэдагаваць

Андрэй Ёсіфавіч Блін, Лявонці Антонавіч Шышко, Лідзія Лявонцьеўна Шышко, Ірына Лявонцьеўна Шышко, Ніна Емельянаўна Пяцукевіч, Галіна Дралуш, Соф’я Сямёнаўна Дудко, Ала Дудко, Іван Дудко, Марыя Данілаўна Доўгаполава, Валянціна Ігнатаўна Габруковіч, Вера Сьцяпанаўна Харужык, Аляксей Захаравіч Нехвядовіч, Ганна Андрэеўна Ельяшэвіч, Ёсіф Сямёнавіч Сьвірыда, Ніна Сьвірыда, Міхаіл Максімавіч Зяновіч, Алена Сямёнаўна Зяновіч, Яўген Сямёнавіч Семашкевіч, Вольга Паўлаўна Руткоўская, Зоя Фёдараўна Дарожка, Уладзімер Пятровіч Кісялевіч, Тамара Міхайлаўна Варабей, Вера Ёсіфаўна Габрыковіч.