Леанід Сяргеевіч Бранявы (17 сьнежня 1928, Кіеў9 сьнежня 2017, Масква[1]) — савецкі й расейскі актор. Народны артыст СССР (1987).

Леанід Бранявы
Леонид Сергеевич Броневой
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1928
Месца нараджэньня Кіеў, УССР, СССР
Дата сьмерці 9 сьнежня 2017
Месца сьмерці Масква, Расея
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР,
Сьцяг Расеі РФ
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1964 — 2017
Бацька Саламон Іосіфавіч Бранявы[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0111424

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Ташкенцкі інстытут тэатральнага мастацтва (1950), Школу-студыю МХАТ (1955). На сцэне з 1950. З 1961 году ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малай Броннай, з 1988 году ў тэатры «Ленком». Актор шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Сярпілін («Салдатамі не нараджаюцца» паводле К.Сіманава). З 1965 году здымаўся ў кіно: «Сямнаццаць імгненьняў вясны» (1973), «Узброены і вельмі небясьпечны», «Той самы Мюнхгаўзэн», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы запаветныя», «Формула каханьня» і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 245. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Леанід Бранявысховішча мультымэдыйных матэрыялаў