Лацкая мова
Ла́цкая мова (саманазва: лакку маз) — мова лакцаў з расейскай рэспублікі Дагестан, дзе зьяўляецца адной з шасьці афіцыйных літаратурных моваў. Найбольш блізкая да даргінскай мовы. Дыялекты: кумускі, віцхінскі, віхлінскі, балхарскі, аштыкулінскі, аракульскі і шаднінскі. Зычных фанэмаў 40, галосных — 5.
Фанэтычны лад лацкай мовы характарызуецца фанэматычным супрацьпастаўленьнем простых і ўзмоцненых, якія вызначаюцца працягласьцю і адсутнасьцю прыдыханьня зычных. У марфалёгіі існуе 4 граматычных клясы.
На мове размаўляе 120 000 чалавек. Адносіцца да наска-дагестанскай сям’і моваў, якія распаўсюджаныя на Паўночным Каўказе. Ранейшая назва мовы — Г’азі-К’умук (Ghazi-Qumuq). Да 1928 году для пісьмовасьці выкарыстоўвалася арабская вязь. Потым, на працягу 10 гадоў да 1938 году выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт, потым — кірылічны.
Цягам стагодзьдзяў лацкая мова пераняла некаторыя словы ад турэцкай, пэрсыдзкай і расейскай моваў.
Існуе газэта і радыёстанцыя на лацкай мове.
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |