Латыская кухня

кулінарныя традыцыі латышоў

Латыская кухня складаецца зь сельскагаспадарчай прадукцыі, і ў склад большасьці асноўных страваў уваходзіць мяса. Дзякуючы разьмяшчэньню Латвіі на беразе Балтыйскага мора у кухні часта прысутнічае рыба.

Асноўныя складнікі латыскіх страваў растуць у Латвіі: бульба[1], пшаніца, ячмень, капуста, цыбуля, яйкі і сала. Таксама латыская кухня падкрэсьлена сэзонная — у кожную з паравінаў году адрозьніваецца прадуктамі і стравамі[2]. Кухня даволі тлустая і амаль без выкарыстаньня спэцыяў.

На латыскую кухню паўплывалі кухні іншых Балтыйскіх краінаў[3].

Харчаваньне

рэдагаваць

Сучасныя латвійцы звычайна ядуць тройчы на дзень. Сьняданак звычайна лёгкі і складаецца з бутэрбродаў або амлету, пітва, накшталт малака. Абед між поўднем і 15 гадзінамі зьяўляецца асноўным прыёмам ежы; можа складацца з супу, некалькіх другіх страваў і дэсэрту. Апошні прыём ежы — вячэра — таксама бывае вялікай[4].

 
The influence of other cuisines: a Latvian "Lido" lunch with cold beet soup, sauerkraut, cutlet, gherkin, kefir and kvass

Латыская кухня тыповая Балтыйскага рэгіёну і паўночных краінаў у цэлым. Ежа зьмяшчае багата масла і тлушчу, але бяз спэцыяў, ня лічачы чорнага перцу, кропу або зярнятак, напрыклад кмену. Латыская кухня выйшла зь сялянскай і базуецца на расьлінах, што растуць у марскім умераным клімаце краіны. Асноўнымі прадуктамі зьяўляюцца жыта ці пшаніца, oats, авёс, beets, буракі, сьвініна ды бульба. Латыская кухня мае разнастайныя хлебныя ды малочныя стравы, што зьяўляюцца істотнай часткай кухні. Акрамя мяса, у асноўных стравах шырока ўжываецца рыба, асабліва ў прыморскіх абласьцёх. І мяса, і рыбу таксама вэндзяць[2].

Шматлікія стравы ў сучаснай Латвіі прыйшлі зь іншых краінаў, часта ў выніку тэрытарыяльнай ад іх залежнасьці. З савецкай кухні прыйшлі такія папулярныя стравы, як пельмені (pelmeņi) з сьмятанай, боршч (borščs), строганаў (stroganovs), селядзец пад футрам (siļķe kažokā), шашлык (šašliks), аліўе (rasols). плоў (plovs), кефір (kefīrs), квас (kvass) ды салянка (soļanka)[5].

Самы папулярны алькагольны напой — піва[6]. Знакаміты латыскі лікёр — Рыскі чорны бальзам.

Малочныя прадукты

рэдагаваць
 
Jāņi cheese, a caraway cheese traditionally served on the summer festival Jāņi.

Латыская кухня багатая на малочныя прадукты ў параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі. Ужываюцца дамашні сыр (biezpiens), сьмятана (skābais krējums), кіслае малако (rūgušpiens) і розныя гатункі тварожных ды цьвёрдых сыроў. Для запіваньня гарачых страваў прыдаюцца кефір, кіслае малако ды іншыя прадукты малочнакісьліннага брузаваньня[2].

У дамашні сыр часта дадаюць сьмятану і ядуць на сьняданак, а таксама дадаюць у салаты, печыва ды іншыя дэсэрты кшталту тварожных сыркоў (biezpiena sieriņš). У абед дамашні сыр традыцыйна ядуць х варанай бульбай, маласольнай сьледзьдзю, зялёнай цыбуляй і сьмятанай[2].

З пачатку XX стагодзьдзя ў Руцаве вырабляецца асаблівая алмена масла — Руцаўскае белае масла (Rucavas baltais sviests), у 2018 року прызнанае Эўразьвязам зарэгістраванай геаграфічнай пазнакай[7][8]. Масла з смажанымі і здрабнёнымі канаплянымі семкамі і сольлю зьмешваюць і атрымліваюць канаплянае масла (kaņepju sviests), якое ўжываюць у ежу з жытнёвым хлебам[2].

У сыр часта дадаюць семкі, арэхі, сухафрукты, канюшыну ці сумесі сушаных зёлак. Яго таксама зазвычай вэндзяць ці састарваюць у алеі, а мяккія сыры падаюць з часныком ці зелянінай[2]. Традыцыйны латыскі кменны сыр(lv) вырабляецца на летняе сьвята Яні(lv) і лічыцца сымбалем латвійскай культуры[9].

  1. ^ Potato maintains vegetable supremacy in Latvia (анг.) // Public Broadcasting of Latvia, 23 сьнежня 2019 г. Праверана 12 жніўня 2019 г.
  2. ^ а б в г д е Sandra Ošiņa, Valdis Ošiņš Traditional and modern Latvian foods and beverages. — The Association of Latvian Rural Tourism, 2014.
  3. ^ Latvian Cuisine. Latvian Institute.
  4. ^ The Cuisine of Latvia. Latvijas Institūts. Праверана 26 траўня 2012 2004 г. Архіўная копія ад 21 верасьня 2014 г.
  5. ^ From Peasant to Pleasant. The Cuisine of Latvia. — The Latvian Institute, 2014. — ISBN 978-9-98-473651-8
  6. ^ Global status report on alcohol and health 2018 / Vladimir Poznyak, Dag Rekve. — World Health Organization, 2018. — С. 273. — ISBN 978-92-4-156563-9
  7. ^ No buts, it’s Rucava butter! // Public Broadcasting of Latvia, 22 красавіка 2017 г. Праверана 11 верасьня 2018 г.
  8. ^ Latvian butter receives European protection // Baltic News Network, 22 красавіка 2017 г. Праверана 6 верасьня 2016 г.
  9. ^ Jāņi cheese – a symbol of Latvian identity. Public Broadcasting of Latvia (21 чэрвеня 2019). Праверана 20 жніўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць