Ларыса Ўрбан
беларуская дыктарка
Ларыса Ўрбан (псэўд. Ларыса Верас; 20 траўня 1939, Менск — 28 ліпеня 2021, Мюнхэн[1]) — беларуская журналістка, дыктарка Радыё Свабода.
Ларыса Ўрбан | |
Дата нараджэньня | 20 траўня 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 2021 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | журналістка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацавала ў Мюнхэне ад сярэдзіны 70-х да пераезду радыё ў Прагу ў 1995 годзе. Пачынала як тэхнічны работнік, пасьля працавала дыктаркай. Выступала на радыёхвалях пад імем Ларыса Верас. Пасьля 1991 году была адной зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода, якія наведалі Беларусь. Неадраразова прыяжджала ў справах арганізаванага ў Нямеччыне Чарнобыльскага фонду дапамогі пацярпелым ад катастрофы Чарнобыльскай АЭС.
Жывучы ў Нямеччыне, Ларыса Ўрбан старалася зьвяртаць увагу немцаў на Беларусь, каб беларускія праблемы былі чуваць на Захадзе.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьМуж Ларысы Ўрбан — эміграцыйны дзяяч, гісторык Павал Урбан (1924—2011).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памерла колішняя супрацоўніца Радыё Свабода Ларыса Урбан, Радыё Свабода, 2-08-2021