К-9 (фільм)
К-9 (па-ангельску: K-9) — амэрыканскі камэдыйны фільм, баявік рэжысэра Рода Дэніела, галоўную ролю ў якім згулялі Джэймз Бэлушы і Мэл Гарыс. Сцэнарыстамі фільму выступілі Стывэн Сыгел і Скот Маерз, прадусар фільму — Лоўрэнс Гордан і Чарльз Гордан. Кінастужка была выпушчаная кінакампаніяй Universal Pictures. Акрамя таго, апасьля выхаду фільму рушыў усьлед цэлы цыкль фільмаў, уключаючы два падоўжаныя працяга K-911 (1999) і K-9: P.I. (2002), а таксама тэлевізійны фільм пад назвай K-9000, які задумваўся стаць пілётным эпізодам сэрыялу, які аднак не атрымаў замовы.
К-9 | |
па-ангельску: K-9 | |
Жанр | баявік[d], кінакамэдыя[1] і фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Луіс Фрыман-Фокс[d] |
Вытворчасьць | Universal Pictures |
Распаўсюд | Universal Pictures і Netflix |
Дата выхаду | 1989 і 20 ліпеня 1989[3] |
Працягласьць | 97 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова[4] |
Наступны | K-911[d] |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьДэтэктыў паліцыі Сан-Дыега Майкл Дулі (Джэймз Бэлушы) пакідае машыну, каб зьвязацца са сваёй дзяўчынай Трэйсі (Мэл Гарыс), калі раптам зьяўляецца гэлікоптэр і адкрывае агонь па ягоным самаходзе, які загараецца. Лічачы яго мёртвым, забойцы пакідаюць месца здарэньня. У паліцэйскім пастарунку Дулі спрачаецца са сваім лейтэнантам, адмаўляючыся ўзяць партнэра; замест гэтага ён вырашае завесьці паліцэйскага сабаку. Дома ён знаходзіць Трэйсі зь іншым мужчынам і праводзіць ноч у новай машыне. На наступны дзень Дулі прымушае Фрэдзі, інфарматара, раскрыць, што вінаваты ў нападзе наркобарон Кен Лайман (Кевін Тай). Да Дулі прызначаецца нямецкая аўчарка на імя Джэры Лі[5], якога ён ня любіць, аднак сабака вельмі спадабалася ягонай дзяўчыне Трэйсі, што было ўзаемна. Дулі пачынае раўнаваць, але пасьля выкраданьня Трэйсі злачынцамі ім прыходзіцца замірыцца і, у рэшце, пасябраваць.
Крытыка
рэдагавацьНа адмысловым кінапартале Rotten Tomatoes, які аб’ядноўвае агляды, фільм мае рэйтынг ухваленьня 22% на аснове 9 рэцэнзіяў, зь сярэднім рэйтынгам 4,1/10. На Metacritic ён мае адзнаку 44%, заснаванай на аглядах 11 крытыкаў, маючы зьмяшаныя або сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму адзнаку А па шкале ад А да F. Кевін Томас з «Los Angeles Times» пахваліў актораў, але раскрытыкаваў вельмі звычайны сюжэт[5].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- К-9 на сайце Internet Movie Database (анг.)
- К-9 на сайце AllMovie (анг.)
- К-9 на сайце Rotten Tomatoes (анг.)