Джэймз Бэлушы

амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка

Джэймз Адам «Джым» Бэлу́шы (па-ангельску: James Adam «Jim» Belushi; 15 чэрвеня 1954 году, Чыкага, ЗША) — амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка[5]. Вядомы, дзякуючы галоўнай ролі ў сыткоме «Як сказаў Джым», а таксама шэрагу фільмаў як то «Чырвоная сьпякота», «Містэр Лёс», «Як атрымаць посьпех у справах», «Кучараўка Сью» ды іншых. Зьяўляецца малодшым братам іншага камэдыянта Джона Бэлушы і ёсьць бацькам актора Робэрта Бэлушы.

Джэймз Бэлушы
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1954(1954-06-15)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэлеактор, кінаактор, сьпявак, кампазытар, комік, актор агучваньня, сцэнарыст, кінапрадусар
Бацька Адам Бэлушы[d]
Маці Агнэс Бэлушы[d]
Дзеці Робэрт Бэлушы[d], Jamison Belushi[d] і Jared Belushi[d]
IMDb ID nm0000902

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бэлушы нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 году ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Альбаніі. Акрамя старэйшага брата, актора Джона, Джэймз таксама мае старэйшую сястру Мэрыян і малодшага брата Білі[6]. Па заканчэньні школы ў прадмесьці Чыкага Джэймз паступіў у каледж Дзюпэйдж, а затым на тэатральны факультэт унівэрсытэта Паўднёвага Іліною ў Карбондэйле. З 1977 па 1980 гады Бэлуші, як і ягоны старэйшы брат Джон Бэлушы, працаваў з чыкагаўскай тэатральнай групай «Другі горад». У гэты ж час Джэймз дэбютаваў на тэлівізіі, зьявіўшыся ў сыткоме «Кто сочыць за дзецьмі» у 1978 годзе. Першай ягонай значнай рольлю сталася роля ў фільме «Злодзей» Майкла Мана ў 1981 году. Пасьля сьмерці старэйшага брата Джона з 1983 па 1985 гады ён зьяўляўся ў перадачы «Суботамі вечарам у жывым этэры».

Аднак, Бэлушы атрымаў большую вядомасьць дзякуючы другім ролям у фільмах «Чалавек з адным чырвоным чаравіком» (1985), «Пра мінулую ноч...», «Сальвадор» і «Крама жахаў» (усе 1986), якія адкрылі перад Джэймзам запрашэньні да іншых галоўных роляў. Ён здымаўся ў фільмах «Рэальныя мужчыны», «Чырвоная сьпякота», «Гамэр і Эдзі», «К-9», «Як атрымаць посьпех у справах», «Містэр Лёс», «Зразумее толькі самотны», «Кучараўка Сью» ды іншых. Пасьля таксама займаўся агучкай пэранажаў у мультыплікацыйных фільмах. У 2001 годзе быў запушчына папулярны сытком «Як сказаў Джым» тэлеканалу ABC, дзе Джэймз згуляў галоўную ролю.

У 2003 годзе Бэлушы і Дэн Экрайд выпусьцілі музычны альбом «Have Love, Will Travel» і ўдзельнічалі ў турнэ ў падтрымку альбому. У жніўні 2020 году Бэлушы распачаў здымку сэрыяла пра сваё жыцьцё на сваім маёнтку ў Арэгоне, дзе ён вырошчвае каноплю[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ James Belushi // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Jim Belushi // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ James Belushi // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #141041579 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Jim Belushi. TVGuide.com.
  6. ^ «Close-Up of John Belushi». The New York Times.
  7. ^ Growing Belushi. Discovery Channel.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць