Кірыл Рэліх
Кірыл Рэліх (26 лістапада 1989, Баранавічы) — беларускі прафэсійны баксэр, які зьяўляецца цяперашнім чэмпіёнам сьвету WBA ў супэрлёгкай вазе (да 63,5 кг). Майстар спорту.
Кірыл Рэліх | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 лістапада 1989 (34 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | баксэр |
Прафэсійная кар’ера
рэдагавацьПершы трэнэ Кірыла — Анатоль Хвайніцкі[1]. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2011 годзе. Трэнэрам шмат гадоў быў вядомы беларускі спэцыяліст — Сяргей Пыталеў. З 2011 па 2014 гады правёў 17 паядынкаў з малавядомымі супернікамі, зь якіх 15 завяршыў накаўтам да 5 раўнду. У ліпені 2013 заваяваў малазначны тытул чэмпіёна СНД. У 2014 годзе стаў трэніравацца пад кіраўніцтвам экс-чэмпіёна сьвету Рыкі Хаттона. Пасьля зь Сяргеем Рабчанка[2].
У 2015 годзе заваяваў тытул інтэркантынэнтальнага чэмпіёну WBA, перамогшы ў другім раўндзе, тэхнічным накаўтам, бразыльца Лазара Сантаса дэ Хесуса.
У траўні 2016 году стаў першым нумарам рэйтынгу першай паўсярэдняй вагі WBA атрымаўшы, такім чынам, права на бой за тытул чэмпіёна зь яго ўладальнікам — брытанцам Рыкі Бёрнсам.
Бой з Рыкі Бёрнсам
рэдагаваць7 кастрычніка 2016 году Рэліх сустрэўся ў Глазга з тагачасным чэмпіёнам сьвету па вэрсіі WBA Рыкі Бёрнсам. Прэтэндэнт адразу ж стаў актыўна прэсінгаваць чэмпіёна і выйграў першыя раўнды, але ў сярэдзіне бою беларус некалькі запаволіўся, дазваляючы брытанцу, які амаль увесь час да гэтага дзейнічаў другім нумарам, набіраць балы. Аднак у 10 раўндзе Рэліх зноў меў відавочную перавагу, прыціскаючы Бёрнса да канатаў і праводзячы шматударныя камбінацыі. У апошніх раўндах беларус працягнуў актыўна атакаваць, наносячы вялікую колькасьць удараў і змог у 12 раўндзе даслаць чэмпіёна на канвас, але рэфэры не распачаў адлік. Меркаваньні спартовых экспэртаў падзяліліся. Адны аддалі перавагу Рэліху, іншыя Бёрнсу, трэція палічылі, што была нічыя. Судзьдзі былі больш добразычлівыя да брытанцу які выступаў у сябе на бацькаўшчыне. Рыкі Бёрнс перамог зь лікам 118—110 і 116—112 двойчы [3].
Бой з Рансэсам Бартэлемі
рэдагаваць20 траўня 2017 году Рэліх сустрэўся ў адборачным паядынку зь не маючым паразаў, былым чэмпіёнам сьвету ў дзьвюх вагавых катэгорыях, кубінцам Рансэсам Бартэлемі. Рэліх працаваў першым нумарам і актыўна ціснуў на супэрніка, наносячы значна больш удараў. У 5-м раўндзе беларускі баксэр ашаламіў супэрніка левым хукам і хоць Бартэлемі застаўся стаяць на нагах, рэфэры спыніў паядынак і адлічыў апанэнту Рэліха накдаўн, пасьля чаго кубінец змог пратрымацца да канца раўнда. У 8-м раўндзе кубінскі баксэр прабіў сэрыю ўдараў у корпус, Рэліх ўпаў на калена і яму быў адлічаны накдаўн. Падчас бою рэфэры рабіў Бартэлемі заўвагі за, на яго думку, занадта нізкія ўдары, пасьля якіх Рэліх вымушаны быў перарываць паядынак, але балы з кубінца зьнятыя не былі. Пасьля заканчэньня бою ўсе трое судзьдзяў аддалі перамогу кубінскаму спартоўцу: 116—110, 115—111, 117—109[4] Публіка сустрэла пастанову судзьдзяў няўхвальным гулам. Адзін з камэнтатараў каналу Showtime назваў запіску зь лікам 117—109 «адной з горшых» сярод тых, што ён бачыў. Статыстыка прадэманстравала амаль двухразовае перавагу Рэліха ў дакладных ударах, а ў неафіцыйнага судзьдзі Showtime — Стыва Фархуда, беларускі баксэр перамог зь лікам 114—112.
Рэванш з Рансэсам Бартэлемі
рэдагаваць10 сакавіка 2018 году Рэліх ізноў сустрэўся з Бартэлемі ў баю за вакантны пояс чэмпіёну сьвету па вэрсіі WBA. Беларускі баксэр дамінаваў па ходу паядынку, ён пачаў дапякаць суперніка шматударнымі камбінацыямі. Кубінец вялікую частку часу быў недастаткова актыўны, знаходзячыся ў глухой абароне. Па ходзе бою Бартэлемі зноў пачаў атакаваць апанэнта ўдарамі ніжэй пояса. Па выніках матчу судзьдзі аддалі перамогу баксэру зь Беларусі. Вынік судзейскіх запісак апынуўся разгромным: 117—110 і 118—109 (двойчы). Рэліх ўпэўнена ўзяў рэванш, заваяваўшы вакантны тытул чэмпіёна сьвету па вэрсіі WBA[5].
Абарона поясу. Бой з Эдуардам Траяноўскім
рэдагавацьБой па абароне поясу чэмпіёну адбыўся 7 кастрычніка ў японскім горадзе Якагама. Супрацьстаў Рэліху расейскі баксэр Эдуард Траяноўскі. У 12-разндавым баю судзьдзі аддалі перавагу Рэліху — 115—113. Гэта быў чвэрцьфінальны бой WBSS. Паўфінальны бой адбудзецца 27 кастрычніка ў Нью-Арлеане.
Цікавыя зьвесткі
рэдагавацьУ ангельшчыне Рэліха называлі Капітанам Накаўтам. «Капітан», таму, што ня голіцца, а «накаўт», тамушто моцна бье. У Беларусь яго мянушка — Шалёная пчала — яшчэ ў Баранавічах ён набіў татуіроўку ў выглядзе пчалы ў баксэрскіх пальчатках[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Барановичский боксер Кирилл Релих показал чемпионский пояс в горисполкоме, Intex-press, 21.03.2018
- ^ а б Известный боксер из Барановичей Кирилл Релих: «Бокс не приносит мне много денег»? Intex-press, 11.03.2018
- ^ Барановичский боксер Кирилл Релих проиграл по очкам бой за титул чемпиона мира, Intex-press, 8.10.2016
- ^ WBA прызначыла рэваншы Мурата-Н’Жикам і Релих-Бартелеми.
- ^ Барановичский боксер Кирилл Релих стал чемпионом мира по боксу среди профессионалов, Intex-press, 11.03.2018
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьвесткі пра Рэліха на сайце BoxRec