Кімбарышкі (Ігналінскі раён)
Кімбарышкі (лет. Kimbariškė) — вёска ў Летуве, паміж азёрамі Ўкоясам і Алькснам. Уваходзяць у склад Лінкмянскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 6 чалавек.
Кімбарышкі лац. Kimbaryški | |
лет. Kimbariškė | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2001) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°21′29″ пн. ш. 25°58′52″ у. д. / 55.35806° пн. ш. 25.98111° у. д.Каардынаты: 55°21′29″ пн. ш. 25°58′52″ у. д. / 55.35806° пн. ш. 25.98111° у. д. |
Кімбарышкі |
Назва
рэдагавацьГімбэр (Gimber) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. засьценак Кімбарышкі ўваходзіў у склад Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 30 чалавек[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 210.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 98.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 289.