Каралявец

места ў Калінінградзкай вобласьці Расеі
(Перанакіравана з «Кёніґсбэрґ»)

Караляве́ц[1], Карале́вец[2] або Кёніґсбэрґ[3] (ням. Königsberg; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Калінінград, рас. Калининград) — места ў Расейскай Фэдэрацыі, пры ўтоку ракі Прэґолы ў Сьвежую затоку. Адміністрацыйны цэнтар Калінінградзкае вобласьці.

Каралявец
лац. Karalaviec
рас. Калининград
Стары Кёнінґсбэрґ сярод сучаснага Калінінграду
Стары Кёнінґсбэрґ сярод сучаснага Калінінграду
Герб Караляўцу Сьцяг Караляўцу
Першыя згадкі: 1256
Горад з: 1286
Былыя назвы: да 1946 году — Кёніґсбэрґ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Калінінградзкая вобласьць
Мэр: Алег Амінаў[d]
Плошча: 215,7 км²
Вышыня: 4,8 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 489 735 чал. (2023)
шчыльнасьць:
аглямэрацыя: ~800 000 чал.
Тэлефонны код: +7 4012
Паштовы індэкс: 236ХХХ
Нумарны знак: 39
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′0″ пн. ш. 20°30′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.71667; 20.5Каардынаты: 54°43′0″ пн. ш. 20°30′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.71667; 20.5
Каралявец на мапе Расеі
Каралявец
Каралявец
Каралявец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.klgd.ru/

Каралявец — гістарычная сталіца Прусіі.

Гісторыя

рэдагаваць

Кёнігсбэрг у 1256 годзе заснавалі рыцары Тэўтонскага ордэну. Места стала сябрам Ганзейскай лігі, з 1457 году — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 году — сьвецкай сталіцай Прускага княства.

Каралявец пэўны час фактычна знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Места было важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 годзе князем Альбэртам Прускім. З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 гады) у 1701 годзе курфюрст брандэнбурскі Фрыдрых I Гогенцолерн каранаваўся «каралём прускім» (раней назва «прускі» была толькі ў тытуле каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, напрыклад, паводле Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году — «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных»). Улады Рэчы Паспалітай не прызналі гэтага тытулу, бо апроч Герцагства Прусіі, існавала таксама правінцыя Каралеўская Прусія, якая ўваходзіла ў склад Кароны Каралеўства Польскага.

Па Першай сусьветнай вайне Кёнігсбэрг разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».

У 1944 годзе Кёнігсбэрг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 году места захапілі савецкія войскі, неўзабаве савеція ўлады выгналі рэшткі нямецкага насельніцтва. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец засялілі перасяленцы з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва). Места ўлучылі ў склад РСФСР, а ў 1949 годзе перайменавалі ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрытым для наведваньня замежнікамі.

Па распадзе СССР у 1991 годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувой.

З пачаткам расейскае вайны ва Ўкраіне ў 2014 годзе Калінінградзкая вобласьць успрымаецца суседзямі як пагроза міжнароднай бясьпецы й нацыянальнай бясьпецы Польшчы й Летувы. Пазьней Польшча зачыніла ўсе памежныя пераходы і пачала будаваць плот, абаронены электрычнасьцю.

Эканоміка

рэдагаваць

Калінінград — адзіны расейскі порт на Балтыцы, які не замярзае. У 1996 годзе места абвясьцілі асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, існуе зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мела адмысловы праект з падтрымкі рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі за ўсё іншыя рэгіёны Расеі.

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 47.
  2. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 207, 210.
  3. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 205, 207, 270, 272—273.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць