Кятоўскі раён
Кятоўскі раён (па-расейску: Кетовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Курганскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Кятова.
Кятоўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кятова[d][1] |
Дата ўтварэньня | 3 лістапада 1923 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьКятоўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Каргапольскім, Белазерскім, Варгашынскім, Палавінскім, Прытабольным, Куртамыскім і Юргамыскім раёнамі. Плошча раёну складае 3325,1 км². Акрамя таго раён поўнасьцю атачае з усіх бакоў горад Курган.
Гісторыя
рэдагавацьПрацэс засяленьня раёну актыўна пачаўся ў 40-я гады XVII стагодзьдзя. Пасьля стварэньня Царова Гарадзішча пачалася актыўная дзейнасьць расейскіх перасяленцаў, які асвойвалі новыя землі ў гэтым раёне.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва раёну па стане на 2020 год складала 62112 чалавек. Расейцы (94%) фармуюць абсалютную большасьць насельніцтва. Другой этнічнай групай ёсьць украінцы (1,5%).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)