Курская пярэспа
Курская пярэспа (па-летувіску: Kuršių nerija, па-польску: Mierzeja Kurońska, па-нямецку: Kurische Nehrung) — пясчаная пярэспа, разьмешчаная на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, назва якой узыходзіць да найменьня старажытных плямёнаў куршаў, што пражывалі тут да калянізацыі Прусіі немцамі.
Курская пярэспа | |
---|---|
Curonian Spit* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() | |
Краіна | Летува, Расея |
Тып | культурны |
Крытэры | v |
Спасылка | 994 |
Рэгіён** | Эўропа |
Каардынаты | 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д. / 55.27444° пн. ш. 20.97083° у. д.Каардынаты: 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д. / 55.27444° пн. ш. 20.97083° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2000 (24 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Даўжыня — 98 км, шырыня вагаецца ад 400 м (у раёне пасёлку Лясной) да 3,8 км (у раёне мыса Бульвікё). Тут на надзвычай невялікай адлегласьці адзін ад аднаго суседнічаюць вельмі розныя краявіды: пясчана-пустэльны, іглістыя лясы, бярэзьнікі захада Расеі. Пярэспа нагадвае музэй прыродных зон. Каса цягнецца ад гораду Зеленаградзку ў Калінінградзкай вобласьці да летувіскай Клайпеды.
Цела пярэспы складаецца зь пяску, пакрытага тонкім (у некалькі сантымэтраў таўшчынёй) расьлінным слоем. Утварэньне гэтага слою адбывалася на працягу шматлікіх дзесяцігодзьдзяў.
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы дазваляюць адпачываць на Курскай пярэсьпе ў пэрыяд з траўня па лістапад.
Фактычна пярэспа зьяўляецца паўвостравам, бо ў раёне Клайпеды знаходзіцца праліў, які злучае Курскі заліў і Балтыйскае мора, па якім у Курскі заліў і назад праходзяць судны.
У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.