Куплет
частка песьні
Купле́т (па-француску: couplet) — двухрадковая або чатырохрадковая страфа ў песьні. Мэлядычны малюнак першага куплету затым дакладна паўтараецца ў іншых куплетах песьні. Пасьля аднаго ці некалькіх куплетаў ідзе прыпеў, які сваёй мэлёдыяй звычайна адрозьніваецца ад куплету. Часам куплетамі называюць сатырычныя і гумарыстычныя прыпеўкі.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |