Прыпеўка
Прыпе́ўка — невялікі, звычайна чатырохрадковы песенны твор лірычнага ці гумарыстычна-сатырычнага характару. Рыфмоўка прыпеўкі бывае розная: АбАб, АБХБ, ААББ, ааХа, аБаБ, АБ”АБ” і г. д. Карыстаецца прыпеўка, як правіла, харэічнымі памерамі (найчасьцей — чатырохстопны харэй або чаргаваньне чатырохстопнага харэя з трохстопным). Зрэдку выкарыстоўвае акцэнтна-складовы верш (адна- або двухакцэнтны пяціскладовік).
Узьнікла прыпеўка ў пэрыяд старажытнага сынкрэтычнага мастацтва і доўгі час існавала разам з музыкай і танцам. У XIX ст. аддзялілася ад танца, вылучылася ў самастойны жанр. На аснове народных прыпевак узьніклі літаратурныя, якія адасобіліся і ад музыкі.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |