Кумбрыйская мова
Кумбрыйская мова (па-ангельску: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у склад брыцкай падгрупы астраўнога арэалу кельцкай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.
Кумбрыйская мова | |
Колькасьць карыстальнікаў | мёртвая мова |
---|---|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская моўная сям'я Кельцкая група |
Афіцыйны статус | |
Вымерла: | XII стагодзьдзе |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | cel |
ISO 639-3 | xcb |
На кумбрыйскай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Ангельшчына і паўднёвай часткі Шатляндыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (па-валійску: Yr Hen Ogledd).[1] Кумбрыйская мова дала назоў графству Кумбрыя ў Ангельшчыне.
Гісторыя
рэдагавацьГістарычна ўзыходзіць да часоў, калі плямëны брытаў складалі большасьць насельніцтва ва ўсëй паўднëвай і цэнтральнай Брытаніі, але на той час існавала яшчэ адзіная прабрыцкая мова. Пачынаючы з канца першай паловы І тыс. н. э. у Брытанію пранікаюць германскія плямëны англаў, саксаў ды ютаў (поўдзень і ўсход), крыху пазьней таксама гэлы (з пачатку другой паловы І тыс. н. э.), пасьля чаго дыфэрэнцыяцыя брыцкіх гаворак узмацнілася.
Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята адлічваць ад 616 году, калі пасьля Бітвы пры Чэстэры англа-саксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Кумбрыя і Ўэйлз былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя зьвесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагодзьдзяў.[2]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Filppula, Markku; Juhani Klemola, and Heli Paulasto (2008). English and Celtic in contact. Psychology Press. ISBN 0-415-26602-5. Retrieved December 2, 2010.
- Jackson, Kenneth H. (1953). Language and History in Early Britain. Edinburgh: Edinburgh University Press.
- James, Alan G. (2008). "A Cumbric Diaspora?". In O. J. Padel and D. Parsons (eds.). A Commodity of Good Names:essays in honour of Margaret Gelling. Stamford: Shaun Tyas. pp. 187–203. ISBN 978-1-900289-90-0.
- Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO.
- Oram, Richard (2000). The Lordship of Galloway. Edinburgh: John Donald. ISBN 0-85976-541-5.