Крэма

італьянская камуна

Крэ́ма (па-італьянску: Crema) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя. Уваходзіць у складзе правінцыі Крэмоны, ад цэнтру якой месьціцца за 43 км.

Крэма


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 79 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0373
Паштовы індэкс: 26013
Нумарны знак: CR
Геаграфічныя каардынаты: 45°22′0″ пн. ш. 9°41′0″ у. д. / 45.36667° пн. ш. 9.68333° у. д. / 45.36667; 9.68333Каардынаты: 45°22′0″ пн. ш. 9°41′0″ у. д. / 45.36667° пн. ш. 9.68333° у. д. / 45.36667; 9.68333
Крэма на мапе Італіі
Крэма
Крэма
Крэма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comunecrema.it

Гісторыя

рэдагаваць

Паходжаньне Крэмы зьвязваюць зь лянгабардзкім уварваньнем у VI стагодзьдзі. Іншыя гісторыкі прасочваюць час заснаваньня места ў IV стагодзьдзі, калі Мілян быў сталіцай Заходняй Рымскай імпэрыі. Паводле яшчэ адной існай вэрсіі, Крэма была старажытным кельцкім або этрускім паселішчам.

 
Базыліка Санта-Марыя-дэльля-Крочэ.

Крэма ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакумэнтах у XI стагодзьдзі як уладаньне графаў Камізана. Тады ім кіравалі маркграф Тасканы Баніфацы III і ягоная дачка Матыльда. У 1098 годзе Матыльда перадала горад у падарунак біскупу Крэмоны. У гэты час пачаўся росквіт Крэмы. У 1159 годзе, па складаньні зьвязу зь Мілянам супраць гібэлінаў Крэмоны, Крэма была абложаная, узятая штурмам і разбураная імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам. Аблога Крэмы была адзначана некалькімі эпізодамі жорсткасьці. Немцы падвесілі некаторых палонных жыхароў места да сваіх асадных машын, спадзеючыся, што абаронцы ня будуць весьці агонь супраць сваіх таварышаў. Аднак гэты мэтад не спрацаваў і ператварыў бітву ў бойню.

Па Канстанцкім міры 1183 году гораду было дазволена перабудаваць ягоны замак. Генрых VI вярнуў яго хаўрусьнікам з Крэмоны. У гэты час паўстала камуна. Горад быў умацаваны новымі мурамі, равамі і брамамі, а сетка новых каналаў спрыяла разьвіцьцю сельскай гаспадаркі. У XIII стагодзьдзі ў Крэме былі пабудаваныя катэдра і палац Прэторыё. Улада камуны былі скасаваная ў 1335 годзе, калі горад здаўся Джану Галеацца Вісконці, сям’я якога ўтрымлівала горад да канца стагодзьдзя. У 1361 годзе Крэма пацярпела ад чорнай сьмерці. Пасьля кароткага часу панаваньня гвэльфскага роду Бэнцоні, сыньёрыя зноўку перайшла да Вісконці, а з 1449 году места апынулася ў складзе Вэнэцыянскай рэспублікі.

У XVII стагодзьдзі пачаўся заняпад гораду, выкліканы заняпадам ягонай прамысловасьці. У 1797 годзе Крэма стала часткай марыянэткавай Цызальпійскай рэспублікі, якая фактычна была сатэлітам Францыі. Француская армія зрынула апошняга падэста і стварыла муніцыпалітэт. Пасьля напалеонаўскіх войнаў Венскі кангрэс прысудзіў Крэму Аўстрыі як частку Лямбардзка-Вэнэцыянскага каралеўства. Паводле Цюрыскай дамовы 1859 году, якая паклала канец Аўстра-сардынскай вайне, Аўстрыя саступіла Лямбардыю, уключаючы Крэму, Францыі, якая затым перадала яе Сардыніі. Гэты эпізод стаў часткай аб’яднаньня Італіі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць