Крыш’яніс Карыньш
Кры́ш’яніс Ка́рыньш (па-латыску: Krišjānis Kariņš; 13 сьнежня 1964 году) — латвійскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Латвіі ў 2019—2023. Раней займаў пасаду міністра эканомікі, а таксама працаваў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту.
Крыш’яніс Карыньш | |
па-латыску: Arturs Krišjānis Kariņš | |
1 ліпеня 2014 — 22 студзеня 2019 | |
Наступнік | Аляксейс Ласкутоўс[d] |
7 лістапада 2006 — 16 ліпеня 2009 | |
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014 | |
23 студзеня 2019 — 15 верасьня 2023 | |
Папярэднік | Марыс Кучынскіс |
Наступнік | Эвіка Сіліня |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 сьнежня 1964[1] (60 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў ЗША ў латыскай сям’і, якая вымушана пакінула Латвію праз савецкую акупацыю. Карыньш актыўна браў удзел у амэрыканска-латыскай супольнасьці ў сваім юнацтве[2].
Пасьля атрыманьня ступені бакаляўра і доктара навук у лінгвістыцы ў Пэнсыльванскім унівэрсітэце Карыньш пераехаў у Латвію ў 1997 годзе і заснаваў кампанію, якая займалася замарожанай ежай[2]. У 2002 годзе ён дапамог закласьці партыю Новы час, якая ў 2011 годзе аб’ядналася зь іншымі партыямі, утварыўшы партыю Адзінства[3][4]. Пасьля працаваў дэпутатам у парлямэнце Латвіі, а таксама быў міністрам эканомікі краіны і дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту ў 2000-х і 2010-х гадах. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2018 году ягоная партыя прайшла ў Сойм, але там была найменьшай партыяй[5]. Пасьля некалькіх месяцаў спрэчных перамоваў, у якіх кіраўнікі буйных партыяў ня здолелі стварыць кааліцыю, Карыньш быў вылучаны прэзыдэнтам краіны Раймандсам Вэёнісам у студзені 2019 году як кампрамісны кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Arturs Krisjanis Karins // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Collier, Mike (28.02.2019). «„I have absolutely nothing to lose“: Prime Minister Krišjānis Kariņš on his first month in office». LSM.
- ^ «„Vienotība“ pārtaps par „Jauno Vienotību“». LSM.
- ^ «Arī Jaunais laiks nolemj pievienoties Vienotībai». Diena.
- ^ Eglitis, Aaron (7.01.2019). «Latvia Picks New Candidate in Third Bid to Form Government». Bloomberg.
- ^ «Krišjānis Kariņš nominated to be Latvia’s next Prime Minister». Public Broadcasting of Latvia.