Крыж сьвятой Ніны

сымбаль Грузінскай праваслаўнай царквы
(Перанакіравана з «Крыж Сьвятой Ніно»)

Крыж сьвятой Ніны (па-грузінску: ჯვარი ვაზისა — крыж зь вінаграднай лазы) — хрысьціянская рэліквія, крыж, сплецены зь вінаграднай лазы, які Багародзіца перадала сьвятой Ніне, перад тым як паслаць яе ў Грузію.

Крыж сьвятой Ніны

Пасьля сьмерці сьвятой Ніны крыж да 458 году захоўваўся ў саборы Сьвяціцхавэлі у Мцхэце, але пасьля ўзмацненьня паганскіх ганеньняў крыж быў узяты манахым Андрэем і перанесены ў вобласьць Тарон у Армэніі. Пазьней крыж на працягу каля 800 гадоў хавалі ў розных армянскіх гарадах і крэпасьцях. У 1239 гадзе грузінская царыца Русудан зьвярнулася да мангольскага палкаводца Чармагану, які захапіў горад Ані, дзе ў той час знаходзіўся крыж сьвятой Ніны, і папрасіла вярнуць яго ў Грузію. Чармаган задаволіў просьбу царыцы, і крыж вярнуўся ў Сьвяціцхавэлі. У час небясьпекі крыж неаднаразова хавалі ў храме Сьвятой Тройцы на гары Казьбек або ў крэпасьці Анануры.

У 1749 годзе грузінскі мітрапаліт Раман, выпраўляючыся з Грузіі ў Расею, таемна ўзяў з сабою крыж сьвятой Ніны і перадаў яго ў Маскве грузінскаму царэвічу Бакара. З гэтага часу на працягу больш чым паўстагодзьдзя крыж захоўваўся ў сяле Лыскава Ніжагародзкай губэрні, у маёнтку грузінскіх князёў. Пасьля далучэньня Грузіі ў 1801 годзе да Расейскай імпэрыі, князь Георгі Аляксандравіч паднёс крыж сьвятой Ніны імпэратару Аляксандру I, які загадаў вярнуць рэліквію ў Грузію.

З 1802 году крыж захоўваецца ў Тбілісі ў сіёнскім катэдральным саборы каля паўночных брамы алтару у кіёце, акутыя срэбрам. На верхняй вечцы кіёту знаходзяцца выбітыя мініяцюры з выявай эпізодаў з жыцьця сьвятой Ніны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць