Сьвятая Ніна
Сьвятая Ніна (Ніна Грузінская, Ніна Кападакійская; груз. წმინდა ნინო, грэц. Άγιη Νίνω, *280, Коластры, Кападокія — † 335, Бадбэ, Грузія) — асьветніца Грузіі, роўнаапостальная сьвятая, нарадзілася каля 280 року ў месьце Каластры, у Кападокіі, дзе было багата грузінскіх паселішчаў. Яе бацька Завулон паходзіў з знатнага роду. Маці, Сусанна, была сястрою Ерусалімскага Патрыярха (хтось называе яго Ювэналіем).
Сьвятая Ніна | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзілася | 296 |
Памерла | 27 студзеня 335 |
Дзень памяці | 14 студзеня[1], 15 сьнежня[1], каталіцтва, праваслаўе і 27 студзеня |
З дзяцінства Ніна адрозьнівалася любоў'ю да Бога, і для яе не было большага задаволеньня, ніж слухаць, калі ёй распавядалі пра жыцьцё Ісуса Хрыста.
Дванадцацігадоваю Ніна разам з бацьками, у якіх была адзінаю дачкою, прыйшла да Ерусаліму. З іх узаемнаю згадою і з благаславеньнем Патрыярха Ерусалімскага Завулон прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню Богу ў Ярданскіх пустэлях, Сусанна была пастаўлена дыяканісаю пры храме Труны Гасподняй, а выхаваньне сьвятой Ніны было даручана Ніянфоры. Яна любіла Ніну, бы родную дочку, і выховывала яе ў правілах веры і цноты. Яны часта шпацыравалі сьвятым местам, адведваючы тыя месцы, якія згадваюцца ў Евангельлі. Сьвята Ніна праявіла паслухмянасьць і стараннасьць і цераз два рокі, з дапамогоа Божай благадаці, трымалася правіл веры і з стараннасьцю чытала Сьвятое Пісьмо.
Якась, спускаючыся вузкімі вулічкамі Галгофы, дзе яны правялі некалькі гадзін, чытаючы Евангельле пра Хрыстовы пакуты, Ніна запытала сваю выхавацельку:
- — А дзе ж цяпер знаходзіцца той хітон Хрыста Збавіцеля, пра які сказана, што воіны, дзелячы між сабою адзежу Хрыста, кідалі жэрабя?
Ніянфора распавяла, што воін, якому дастаўся хітон Гасподні, забраў яго на Каўказ, і зараз гэтя рыза зьберагаецца ў месьце Мцхэце, у Івэрыі (па-сучаснаму — у Грузіі). Акрамя гэтага настаўніца распавяла Ніне, што жыхары гэтай краіны, як і ўсе грэцкія плямёны Каўказу, яшчэ не чулі Евангельскай пропаведзі і перабуваюць у цемры паганства.
Дазнаўшыся ад Ніянфоры, што Грузія яшчэ не прасьвечаная сьвятлом хрысьціянства, сьвятая Ніна ўдзень і ўночы малілася да Прасьвятой Багародзіцы, каб тая дапамагла ёй пабачыць Грузію хрысьціянізаванаю, знайсьці і аблабызаць хітон улюбёнага Сына яе Госпада Ісуса Хрыста, сатканы пальцамі Богамаці, і прапаведаваць імяя Гасподне мясцовым народам.
Малітва Ніны была пачута. Прасьвятая Дзева зьявілася ёй у сьне і сказала:
- — Ніна, іди ў Івэрыю прапаведуй там Евангельле, і Я буду тваім покрывам!
- — Як я, слабая дзяўчына, — запярэчыла Ніна — змагу зьдзейсьніць такую вялікую справу?
Тады валадарка падала ёй крыж, сплецены зь вінаграднае лазы, і сказала:
- — Вазьмі гэты крыж! Ён абароніць цябе ад вядомых і невядомых ворагаў. Яго сілаю ты прынясеш добрую вестку пра Госпада Ісуса Хрыста па ўсёй краіне Івэрскай.
Прачнуўшыся, пабачыла Ніна дзівосны крыж у сваіх руках і пачала цалаваць яго з словамі чыстай радасьці і хваляваньня. Адразу ж яна пайшла да свайго дзядзькі патрыярха і распавяла яму пра дзівоснае бачаньне. Незважаючы на юный век сваёй пляменьніцы, патрыярх ня толькі не адмаўляў яе ад такой цяжкай справы, але наадварот пабачыў у гэтым волю Божую і дабраславіў сьвятую Ніну на далёкае падарожжа.
Доўгім і цяжкім быў шлях Ніны. Холад, голад, смагу і сьмяротную небясьпеку дзікіх зьвяроў і злых людзей переатрывала Ніна, пакуль нарешце дасягла Грузіі. Супынілася яна ў Урбнісі і пражыла там каля месяцу ў габрэйскай сям'і, знаёмячыся з звычаямі ды моваю новага для яе народу.
Дазнаўшыся неяк, што ўсе жыхары зьбіраюцца ў места Мцхэта на сьвята, сьвятая Ніна дужа абрадавалася: зьдзейсьнілася яе другая мара — быць у загадкавай Мцхэце і да таго ж на паганскім сьвяце. Сам Гасподзь укажа ёй там, што рабіць і як пачаць пропаведзь сьвятога Евангельля.
Непадалёк Мцхэты абагнала яе царская сьвіта. На белым кане ехаў сам цар Мірыян III, а за ім незьлічоніыя прыдворныя на аздобленых конях і мулах. Усе пасьпяшаліся на гару, дзе стаяў балван і дзе павінна зьдзейсьніцца крывавае ахвярапрынашэньне. Падхопленая гурбою Ніна дасягнула гары і пабачыла велічэзнага балвана з залатым шаломам на галаве і такім жа панцырам на грудзях; адно вока было яхантавым, іншае — смарагдавым. Народ моўчкі стаяў перад балванам. І калі прынесьлі крывавую ахвяру, затрубілі трубы.
Сьвятая Ніна глядзела на ўсё гэта вачыма, поўнымі сьлёз: сэрца шчаміла ад пачуцьця да народу, які яна ўжо пасьпела палюбіць. Узьняўшы вочы да неба, яна пачала маліцца:
- — Усясільны Божа! Зглядзіся над народам гэтым: Ты яго стварыў па падабенстве сваім і ўзоры, каб ён знаў толькі цябе, свайго сапраўднага Бога, а ён пакланяецца бяздушнаму камяню. Пашкадуй яго, Госпадзі: вызвалі яго ад улады князя цемры — д’ябла. Зрабі так, каб і гэты народ, і ўсе іншыя народы, пакланіліся Табе, адзінаму спрадвечнаму Богу!
Яшчэ не пасьпела сьв. Ніна закончыць малітву, як хмары насунуліся на неба. Адразу сьцямнела. Замест сьветлага сонца, якое было дагэтуль, бліснула маланка, пачуліся ўдары грому. Народ кінуўся ўцікаць, сам цар шукаў прытулку ў скале. Страшным ударам маланкі балван быў разьбіты на пыл, і патокі залевы аднесьлі яго рэшткі ў рэчку. Потым зноў заззяла сонца і прырода супакоілася. Пераляканы народ гаварыў:
- — Вялікі бог наш, але е якіс іншы Бог, большы за яго, які перамог нашага. што ж гэта сталася і што чакае на нас?!.
Аднога разу сьв. Ніна пабачыла жанчыну, якая насіла па месьце свайго паміраючага дзіцёнка, просячы ўсіх пра дапамогу. Узяўшы хворае дзіця, паклала яго на пасьцель зь лісьця. Памаліўшыся, яна паклала на дўіця свой крыж і пасьля вярнула дзіця маці жывым ды здаровым.
З таго часу сьвятая пачала адкрыта прапаведаваць Евангельле і заклікаць усіх да пакаяньня і веры ў Хрыста. Яе праведнае і цнатлівае жыцьцё прыцягвала да яе сэрцы людзей, і ўсе слухалі яе з асалодаю. Патроху асабліва жанчыны навярталіся да Хрыста, і неўзабаве утварыўся гурт яе вучаніц. Адною з ьх была Сядонія, дачка першасьвятара карталійскіх габрэяў Авіфара.
Зьдзейсьніўшы сваё апостальскае служэньне ў Грузіі, сьвятая Ніна была апавешчаная пра блізкую сьмерць. У пасланьні да цара Мірыяна яна папрасіла прыслаць япіскапа Івана, каб ён падрыхтаваў яе ў апошні шлях. Ня толькі япіскап Іван, але і сам цар, разам з усім духавенствам, адправіліся ў Бадбі, дзе каля сьмяротнай пасьцелі сьвятой Ніны сталі сьведкамі шматлікіх сцаленьняў. Узяўшы ўдзел у таінстве Еўхарыстыі, сьвятая Ніна запавядала, каб яе цела пахавалі ў Бадбі, і мірна адышла да Госпада ў 335 року.
Цяпер мошчы праведніцы спачываюць у Бадбійскім жаночым манастыры, што разьмешчаны на ўсходзе Грузіі, за два кілямэтры ад мястэчка Сігнахі ў гістарычным рэгіёне Кахеція. Мошчы сьвятой роўнаапостальнай Ніны ёсьць галоўнаю сьвятыняю Бадбійскай япархіі Грузінскай праваслаўнай царквы.
У 1795 р. у Ґерґецкай царкве пераховывалі крыж Сьвятой Ніны.
- Памяць — 27 студзеня
Гл. таксама
рэдагаваць- Жыцьцё Ніны
Крыніцы
рэдагаваць- «Вибрані життя святих для дітей» Почаїв 2003 ©
- Рубрика Покуття. Календар і життя святих.[недоступне посилання з липня 2019] (дозвіл отримано 9.01.2008)
Прыметкі
рэдагаваць- ↑ https://molbuk.ua/chernovtsy_news/218554-yake-sogodni-svyato-vidznachayut-za-cerkovnym-kalendarem.html
- ↑ Угару да:а б Грузія