Крывец (Падляскае ваяводзтва)
Крыве́ц (па-польску: Krzywiec, па-падляску: Kryvéć) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Крывец | |
польск. Krzywiec | |
Першыя згадкі: | 1727 |
Мясцовая назва: | Kryveć |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 130 чал.[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.51667° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.51667° у. д. |
Крывец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).
Гісторыя
рэдагавацьВядома, што на землях сучаснага Крыўцу гаспадарылі ў 16 ст. мяшчане Нарві. У 1616 годзе ўпершыню ўзгадваецца вадзяны млын на рэчцы Крыўлянцы, што працякае празь вёску. Першыя пісьмовыя згадкі пра Крывец датуюцца 1727 годам — вёска прыналежала тады каталіцкай парафіі ў Нарве. У 1779 годзе былі тут 33 хаты, корчма ды адна шляхоцкая хата. Крывец хутка разьвіваўся ў 19 ст.: (1811 г. — 48 хатаў, 1847 г. — 58 хатаў, 332 жыхары), але напрацягу 20 ст. вёска значна паменшала (1921 г. — 83 хаты, 335 жыхароў; 1939 г. — 84 хаты, 598 жыхароў; 1950 г. — 70 хатаў, 421 жыхар; 2007 — 120 жыхароў). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году пражывалі тут 329 беларусаў, 2 палякі, 2 габрэі ды 2 асобы іншай нацыяналнасьці)[2]. У другай палове 20 ст. інсаваў тут вядомы на ўсім Падляшшы беларускі фальклёрны калектыў Крыўчанкі[3]. З 2000 году ў быўшай школе існуе Епархіяльны цэнтар праваслаўнай культуры Сьветласьць[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Крывец. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.
- ^ Ганна Кандрацюк Такія то песні. Ніва, 34 (2989), 2013. Праверана 20 сакавіка 2015 г.
- ^ Barbara Koziak Światłość w Krzywcu (пол.). Przegląd Prawosławny. Праверана 20 сакавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрывец (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў