Гомель (гандбольны клюб)
«Го́мель» — беларускі гандбольны клюб, які прадстаўляе горад Гомель.
Гомель | ||
Поўная назва | Гандбольны клюб «Гомель» | |
---|---|---|
Заснаваны | 1960 | |
Месцазнаходжаньне | Гомель, Беларусь | |
Дырэктар | Аляксандар Падасінаў | |
Галоўны трэнэр | Сяргей Цыганкоў | |
Чэмпіянат | Першая ліга | |
2017—2018 | ![]() | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
(абнаўленьне: 28 верасьня 2017) |
МінуўшчынаРэдагаваць
Ганбол на Гомельшчыне зьявіўся ў 1950-х гадох. Тады ў 1957 годзе мужчынская каманда Гомлю ўзяла ўдзел у першынстве БССР па гандболе ў фармаце 11×11, заняўшы выніковае другое месца. Зь цягам часу гандболам пачалі займацца ў Гомельскім пэдагагічным ўнівэрсытэце імя Чкалава, Беларускім інстытуце чыгункі ды ў іншых калектывах фізкультуры. У 1961 годзе ў горадзе прайшло першае ў Беларусі першынство сярод юнакоў і дзяўчат, дзе прадстаўнікі Гомлю сталі чэмпіёнамі.
Мясцовая каманда пасьля гэтага стала займала месцы сярод прызэраў айчыннага першынства, а ў 1970 годзе ўзяла ўдзел у чэмпіянаце СССР у клясе «А» другога дывізіёну. Пасьля атрыманьня незалежнасьці краіны, «Гомель» час ад часу вылучаў гульцоў у моладзевыя зборныя Беларусі на міжнародныя спаборніцтвы.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гомель (гандбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(рас.)(анг.)
- Профіль(анг.) на бачыне БФГ