Краіна Беларусь
«Краі́на Белару́сь. Ілюстрава́ная гісторыя» — беларуская кніга, выдадзеная накладам 3000 асобнікаў[1].
Краіна Беларусь | |
Краіна Беларусь | |
Жанр: | ілюстраваная гісторыя |
---|---|
Аўтар: | Уладзімер Арлоў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 2003 |
Публікацыя: | 2012 |
Асобнае выданьне: | 2003 |
Выдавецтва: | Kalligram |
Колькасьць старонак: | 320 |
Ілюстратар: | Зьміцер Герасімовіч |
Афармленьне: | Зьміцер Санько |
Носьбіт: | кніга |
ISBN: | 978-985-6919-82-7 |
Электронная вэрсія |
Зьмест
рэдагавацьКніга ўводзіць у сьвет беларускай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагодзьдзя. У кнізе зьмяшчаюцца артыкулы пра выдатных гістарычных асобаў Беларусі, распавядаецца пра жыцьцё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненьні беларусаў у розныя эпохі. У кнізе зьмешчаныя блізу дзьвюх тысяч ілюстрацыяў, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініятуры, сярэдневяковыя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаэўрапейскага руху цывілізацыі.
Іншыя зьвесткі
рэдагавацьРэцэнзэнтамі кнігі зьяўляюцца доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў. Кніга мела два выданьні. Другое выданьне было дапрацаванае. Выданьню кнігі спрыялі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва, Музэй беларускага кнігадрукаваньня. Кніга выдадзена пры падтрымцы BelSwissBank.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Беларускія кнігі і музыка «Knihi.by». Праверана 2019-05-08 г.