Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1983» стаў 28-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 красавіка 1983 году ў горадзе Мюнхэн (ФРН), у канцэртнай залі Рудзі Зэгельмаера. Ірляндыя не прыняла ўдзелу ў конкурсе, у той час як Францыя, Грэцыя і Італія вярнуліся ў лік краін-удзельніц, давёўшы іх лік да 20. Гран-Пры атрымала Корын Эрмэ з «Si la vie est cadeau», якая прадстаўляла Люксэмбург. Вядомы італьянскі сьпявак Рыкарда Фольі стаў толькі 11-м. Гішпанія і Турэччына падзялілі апошняе месца, не набраўшы ні балу. Аўстралія ўпершыню трансьлявала конкурс.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983
Дата 23 красавіка
Вядоўцы Марлен Шарэль
Тэлеканал гаспадароў ARD
Месца Мюнхэн, Заходняя Нямеччына
Пераможная песьня «Si la vie est cadeau» (Люксэмбург)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 20
Сыход Ірляндыя
Нуль ачкоў Гішпанія
Турэччына
1982        1984

Упершыню конкурс працягваўся больш за тры гадзіны, бо прадстаўленьне ўдзельнікаў адбывалася на трох мовах замест традыцыйных дзьвюх.

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
20   Люксэмбург Корын Эрмэ Si la vie est cadeau 142 1
16   Ізраіль Офра Хаза Khay 136 2
4   Швэцыя Карола Хэгквіст Främling 126 3
12   Югаславія Danijel Dzuli 125 4
14   ФРН Hoffmann und Hoffmann Rücksicht 94 5
3   Вялікабрытанія Sweet Dreams I’m never giving up 79 6
11   Нідэрлянды Bernadette Sing me a song 66 7
1   Францыя Guy Bonnet Vivre 56 8
18   Аўстрыя Westend Hurricane 53 9
2   Нарвэгія Jahn Teigen Do re mi 53 9
5   Італія Рыкарда Фольі Per Lucia 41 11
9   Фінляндыя Ami Aspelund Fantasiaa 41 11
17   Партугалія Armando Gama Esta balada que te dou 33 13
10   Грэцыя Christie Mou les 32 14
8   Швайцарыя Mariella Farré Io così non ci sto 28 15
13   Кіпр Stavros and Constantina I agapi akoma zi 26 16
15   Данія Gry Johansen Kloden drejer 16 17
19   Бэльгія Pas de Deux Rendez-vous 13 18
6   Турэччына Çetin Alp and the Short Wave Opera 0 19
7   Гішпанія Remedios Amaya ¿Quién maneja mi barca? 0 19

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць