Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1978» стаў 23-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 красавіка 1978 году ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 году) і Турэччына далучыліся да 18 краін-удзельніц папярэдняга конкурсу, давядучы лік удзельнікаў да 20-ці.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978
Дата 22 красавіка
Вядоўцы Дэні Фабр, Лявон Цытрон
Тэлеканал гаспадароў TF1
Месца Парыж, Францыя
Пераможная песьня «Abanibi» (Ізраіль)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 20
Нуль ачкоў Нарвэгія
1977        1979

Упершыню конкурс вялі двое кіроўных. Замест відэапаштовак для прадстаўленьня выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, зьнятыя за яго кулісамі.

Ізраіль перамог зь песьняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і гуртам Alphabeta. Вядомы гішпанскі гурт Baccara, які выступаў за Люксэмбург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» заняў 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвэгія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.

Трансьляцыю конкурсу глядзелі 450 млн тэлегледачоў. Тэлебачаньне Ярданіі замест выступу ізраільскіх выканаўцаў паказвала малюначак з малюнкам букета кветак. Калі падчас падліку галасоў стала ясна, што яны могуць выйграць конкурс, трансьляцыя была перапынена, а на наступны дзень было абвешчана, што пераможцам стаў прадстаўнік Бэльгіі, які насамрэч заняў другое месца.

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
18   Ізраіль Ізхар Коэн і Alphabeta Abanibi 157 1
10   Бэльгія Jean Vallée L’amour ça fait chanter la vie 125 2
6   Францыя Joël Prévost Il y aura toujours des violons 119 3
14   Манака Caline and Olivier Toussaint Les jardins de Monaco 107 4
1   Ірляндыя Colm T. Wilkinson Born to sing 86 5
13   ФРН Ireen Sheer Feuer 84 6
17   Люксэмбург Baccara Parlez-vous français? 73 7
15   Грэцыя Tania Tsanaklidou Charlie Chaplin 66 8
7   Гішпанія José Vélez Bailemos un vals 65 9
9   Швайцарыя Carole Vinci Vivre 65 9
8   Вялікабрытанія Co-Co The bad old days 61 11
3   Італія Ricchi e Poveri Questo amore 53 12
11   Нідэрлянды Harmony 't Is OK 37 13
20   Швэцыя Björn Skifs Det blir alltid värre framåt natten 26 14
19   Аўстрыя Springtime Mrs. Caroline Robinson 14 15
16   Данія Mabel Boom boom 13 16
5   Партугалія Gemini Dai-li-dou 5 17
4   Фінляндыя Seija Simola Anna rakkaudelle tilaisuus 2 18
12   Турэччына Nazar Sevinçe 2 18
2   Нарвэгія Jahn Teigen Mil etter mil 0 20

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978сховішча мультымэдыйных матэрыялаў