Кому Вниз
«Кому́ Вниз» (па-беларуску: Каму ўніз) — украінскі рок-гурт, адрозны сваім стылем выкананьня і глыбіннаю сэміётыкай тэкстаў. У апошнія гады крытыкі ідэнтыфікуюць творчасьць «Кому вниз» як фолк-готыку.
Кому Вниз | |
Гады | 1988 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Украіна |
Мова | украінская, расейская, ангельская, нямецкая |
Жанр | рок готык-рок фолк-мэтал |
Удзельнікі | |
komuvnyz.com |
Склад
рэдагаваць- Уладзіслаў Малюгін (гітара, сьпеў). Расеец. Зь сям’і вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан. Нарадзіўся 12 жніўня 1963 року ў Балхашы. Скончыў Кіеўскі інстытут будаўніцтва і архітэктуры (КІБІ), па спэцыяльнасьці — канструктар. Музыка, кампазытар, аранжавальнік.
- Сяргей Сьцепаненка (бас-гітара). Украінец. Зь сям’і настаўнікаў. Нарадзіўся 6 красавіка 1964 року ў Гастомелі. Скончыў КІБІ, працаваў канструктарам. Музыка, прадусар, рэдактар відэа.
- Уладзіслаў Макараў (вядучая гітара). Украінец. Нарадзіўся 1 жніўня 1955 у Кіеве. Працаваў асьвятляльнікам у тэатрах. Музыка, кампазытар.
- Яўген Разін (ударныя, сьпеў). Украінец. Зь сям’і тэхнічнай інтэлігенцыі. Нарадзіўся 26 верасьня 1964 у Слабодцы Шаляхоўскай. Навучаўся ў КІБІ, працаваў у радыёпрамысловасьці. Музыка, кампазытар, аранжавальнік.
- Андрэй Серада (клявішныя, сьпеў). Украінец. Зь сям’і тэхнічнай інтэлігенцыі. Нарадзіўся 1 студзеня 1964 у Кіеве. Скончыў тэатральны інстытут, акторскую клясу, працаваў у тэатры. Музыка, кампазытар, аўтар тэкстаў песьняў.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗапачаткавалі гурт у 1988 року калегі-акторы Андрэй Серада і Ўладыслаў Макараў. Сьпярша выконвалі песьні па-расейску, але на першы фэст «Чырвоная рута(uk)» Серада падрыхтаваў твор, напісаны ім яшчэ ў 1983 року да дня нараджэньня бацькі. Зь песьняю «Суботів» гурт заняў 2 месца ў жанры рок-музыкі.
Выдаўшы першы альбом «Падая вверх» (бел. Па́даючы ўгору), у якім не было ніводнае песьні па-ўкраінску, гурт з астатнімі ляўрэатамі выправіліся на гастролі ў Канаду з ужо абноўленым украінскамоўным рэпэртуарам. Пасьля гурт зьдзейсьніў турнэ па Польшчы і Ўкраіне.
Дзеля падрыхтоўкі другога альбому ўдзельнікі гурту пакінулі асноўныя месцы працы і цалкам заняліся музычнай дзейнасьцю. Праца скончылася толькі ў 1996 року, у якім і выйшаў пераломны альбом «In Kastus». У ім ужо выразіста прабіваецца пахмурная гатычная стылістыка, фольк стае больш індустрыяльным.
У наступным року адбыўся першы сольны канцэрт гурту, які, хоць і меў назву «In Kastus», складаўся ў асноўным з новых песьняў, якія былі напісаныя з моманту выхаду апошняга альбому. Песьні, выкананыя на гэтым канцэрце, склалі трэці альбом «In Kastus In Vivo», які выйшаў адразу на трох носьбітах (CD, аўдыё- і відэакасэты).
Дыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- «Падая вверх» (1989)
- «Komu vnyz» (1990) «СП Кобза (Україна-Канада)».
- «In Kastus» (1996)
- «4» (2014)
Жывыя альбомы
рэдагаваць- «Рок-екзистенція» (1994)
- «Рок-екзистенція» (1997)
- «In Kastus In Vivo» (1999)
Міні-альбомы
рэдагавацьСкладанкі
рэдагаваць- «Легенди українського року. Кому Вниz» (2003)
- «Кому Вниz. Колекція альбомів у форматі mp3» (2006)
- «Реформація: 25 Пунктів» (2009)