Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы
(Перанакіравана з «Комплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы»)
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы (па-польску: Liceum Ogólnokształcące z Dodatkową Nauką Języka Białoruskiego w Hajnówce) — адна з школ у Польшчы ў мястэчка (Гайнаўка), дзе вывучаюць беларускую мову як дадатковы прадмет[1].
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Гайнаўскі ліцэй |
Дата ўтварэньня | 1 верасьня 1949 (75 гадоў таму) |
Дзейнічае ў месцах | Гайнаўка |
Зьвязаныя службы | Гайнаўскі аддзел БГКТ |
Старонка ў сеціве | bialorushajnowka.pl |
Колішняя назва | Пачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы |
Гісторыя школы пачалася ў 1949 годзе. Яна атрымала назву «Пачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы»[2].
З 1993 году школа выкарыстоўвае новы аб’ект[2].
Дырэктары
рэдагавацьСьпіс дырэктараў школы і ліцэю:
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Міхал Андрасюк (нар. 1959) — пісьменьнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
- Яўген Вапа (нар. 1965) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы
- Кацярына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменьніца