Кольскі паўвостраў

Кольскі паўвостраў (па-расейску: Кольский полуостров) — паўвостраў на паўночным захадзе Эўрапейскае часткі Расеі, у Мурманскай вобласьці краіны. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Плошча каля 100 тыс. км².

Гісторыя

рэдагаваць
 
Фрагмент карты «Tabula Russie» 1614 год

Да пачатку XX стагодзьдзя Мурманам звалі толькі паўночнае ўзбярэжжа паўвострава — ад Святога Носа да нарвэскае мяжы, але ў далейшым гэта паняцьце пашырэла, і цяпер пад ім маецца на ўвазе ўвесь Кольскі паўвостраў. Паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава гістарычна падзяляюць на Церскі і Кандалацкі берагі.

Геалёгія й рэльеф

рэдагаваць

Кольскі паўвостраў зьяўляецца паўночна-ўсходняй ускраінай Балтыйскага шчыту і складзены пераважна крышталічнымі пародамі дакембрыю і ніжняга палеазою.

 
Панарама Кольскага паўвострава каля Мурманску.

Берагавая лінія слабапарэзаная. Паўночны бераг стромкі і высокі, паўднёвы — нізінны, спадзісты. У заходняй частцы горныя масівы: Хібіны (г. Часначор — 1191 м) і Лавазёрскія тундры (1120 м). Усходняя частка больш плоская, раўніннасьць парушаецца водападзельнай градой Кейвы.

Клімат паўвострава разнастайны. На поўначы, саграваючыся цёплай плынню, зьяўялецца субарктычным марскім. Да цэнтру паўвострава кантынэнтальнасьць нарастае — у гэым рэгіёне клімат умерана-халодны. Сярэднія тэмпэратуры студзеню-лютага ад мінус 8-11 °C на поўначы паўвострава да мінус 13-15 °C у цэнтры; ліпеню, адпаведна, ад плюс 8-11 °C да плюс 12-14 °C. Сьнег кладзецца ў кастрычніку і цалкам сыходзіць да сярэдзіны траўню (у горных раёнах напачатку чэрвеню).

Гідралёгія

рэдагаваць

Па Кольскім паўвостраве працякаюць наступныя рэкі: Паной (самая доўгая рака на паўвостраве), Тулома (самая паўнаводная рака паўвострава), Варзуга, Кола, Ёканга, Церыберка, Варон'я, Умба ды інш. На паўвостраве месьціцца шмат азёраў, найбуйнейшыя — Імандра, Умбозера, Лавазера.

 
Умбозера.

Расьліннасць

рэдагаваць

На поўначы — тундравая расьліннасць, паўднёвей — лесатундра і тайга.

Жывёльны сьвет

рэдагаваць

Вадаёмы багатыя на рыбу: сёмга і палія, сіг, стронга, харыус, шчупак і інш. У морах, якія абмываюць паўвостраў, у багацьці трэска, камбала, палтус, мойва, селядзец, краб, марская капуста.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Радовішчы апатыта-нэфэлінавых рудаў (Хібіны), жалеза, нікелю, плятынавых мэталаў, рэдказямельных мэталаў, будаўнічых і ювэлірна-вырабных камянёў. Хібінскія апатыта-нэфэлінавыя радовішчы ўнікальная паводле сваіх запасаў і ў якасьці базы фасфатнае сыравіны. Здабыча вядзецца адкрытым і падземным спосабамі.

Навуковыя дасьледаваньні

рэдагаваць

У 1970 годзе тут была закладзеная Кольская звышглыбокая сьвідравіна. У 1994 годзе яе глыбіня склала рэкордныя 12262 мэтры.

Вайсковае карыстаньне

рэдагаваць

На паўвостраве месьціцца мноства баз Паўночнага флёту Расеі.

У заліве Андрэева напачатку 1980-х было створана сховішча для слабарадыёактыўных адыходаў, папярэдне разьлічанае на 5 гадоў. У 2007 годзе там захоўваліся каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных стрыжняў з атамных падводных лодак і ледаколаў.

Нарвэгія, ужо выдаткаваўшы каля 12,5 мільёнаў долараў на іх захаваньне, патрабуе грунтоўны рэмонт зьмешчаных у дрэнным стане сховішчаў і ператранспартыроўку адыходаў у новыя доўгачасовыя сховішчы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кольскі паўвостраў // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі

рэдагаваць