Апатыт
Апаты́т — мінэрал, які належыць да фасфатаў Ca5[PO4]3 (F,Cl,OH)2, можа ўтрымліваць разнастайныя дамешкі. Утварае падоўжана-прызматычныя або ігольчатыя крышталі. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Цьвёрдасьць 5, шчыльнасьць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Характэрны тлусты шкляны бляск.
Трапляецца ў магматычных пародах. Апатытавыя руды — карысны выкапень. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і іншымі у выглядзе зямлістых утварэньняў або канкрэцый называецца фасфарытам.
Апатыт зьяўляецца сыравінай для вытворчасьці фосфарных угнаеньняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца таксама ў мэталюргіі, шкляной і керамічнай прамысловасьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАпатыт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў